26 сакавiка 2025, Серада, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з Мадлен Олбрайт

3
Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з Мадлен Олбрайт

Сёньня ў Празе ў будынку Інстытуту Гётэ і ў Палацы Жофін адкрыўся чарговы патранаваны былым чэскім прэзыдэнтам Вацлавам Гавэлам “FORUM 2000”. Назва сёлетняга -- “Свабода і адказнасьць”. Падчас форуму лідэр беларускага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся і меў гутарку з былым дзяржсакратаром ЗША Мадлін Олбрайт.

Цікавасьць да беларускай тэмы на форуме надзвычайная. Каля самога Палацу стаіць стэнд з фотаздымкам зьніклага беларускага журналіста Зьмітра Завадзкага. Надпіс – “Беларусь”. А побач стэнд “Тыбет”...

Аляксандар Мілінкевіч выступіў з трыбуны форуму. Мовай выступу палітык выбраў францускую.

Сярод іншага беларускі палітык зазначыў, што савецкая спадчына надалей пакідае людзей у Беларусі дэмаралізаванымі, але дух свабоды жыве, асабліва сярод моладзі.

2006 год зьмяніў сытуацыю ў Беларусі, людзі адчулі надзею і працягваюць выходзіць на вуліцы, каб наблізіцца да Эўропы.

У эмацыйным канцы выступу А. Мілінкевіч сказаў, што “Свабода – гэта гонар, свабода – гэта адказнасьць перад Богам” і заклікаў прысутных дапамагчы дэмакратызацыі Беларусі.

Сёньня па абедзе на форуме адбудзецца дыскусія “Правы чалавека ў Беларусі”, а ўвечары Аляксандру Мілінкевічу будзе ўручаная прэмія імя Гано Эленбоген, якую палітык плянуе перадаць Паўлу Севярынцу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках