Міліцыянтам хітра вярнулі ільготы
9- 15.11.2007, 15:46
Урад аператыўна адгукнуўся на адмену ільготы на бясплатны праезд у грамадскім транспарце для супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі падпісаў пастанову, згодна з якой міліцыянтам будзе выплачвацца грашовае кампенсаванне за карыстанне асабістым транспартам у службовых мэтах, паведамляе «Белорусский партизан».
Праўда, усталяваныя максімумы такіх выплат. Для супрацоўнікаў цэнтральнага апарата міністэрства, а таксама ГУУС Менгарвыканкама і аблвыканкамаў гэта 9 базавых велічынь (сёння базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў) – або 315000 (больш як 150 даляраў). Для працаўнікоў АУС гарадскога і раённага ўзроўняў (мясцовых адміністрацый) – 8 базавых велічынь (280000 або 130 даляраў), усім астатнім дастануцца «драбкі» – максімум 7 базавых велічынь (110 даляраў).
Можа, лепш бы ім пакінулі бясплатныя праязныя – танней было б.