22 лiстапада 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі пратэстуюць – іх не чуюць (Фота)

18

Тысяча індывідуальных прадпрымальнікаў узялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся 19 лістапада ў парку Дружбы народаў у Менску.

Акцыя была арганізаваная рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва" і санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Апроч ІП, якія гандлююць у Менску, у ёй узялі ўдзел прадпрымальнікі з Берасця, Магілёва, Віцебска, Гомеля, Гародні, Слоніма і іншых гарадоў краіны.

Асноўная праблема для ІП сёння – дамагчыся адмены пункта 1.1 указу №760 аб найманні індывідуальнымі прадпрымальнікамі працаўнікоў толькі з блізкіх сваякоў, паведамляе БелаПАН. Акарамя таго, у ПУП (прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы) перайшлі толькі 3-5% з больш як 200 тысяч ІП.

Удзельнікі мітынгу трымалі транспаранты з лозунгамі "Патрабуем закон аб шматжонстве", "Шукаю мужа. Вялікая колькасць дзяцей пасля 18 гадоў вітаецца", "Патрабуюцца прадаўцы. Усынаўленне гарантуецца", "Сваякоў няма. Прадаю шапік", а таксама транспаранты з цытатамі з выступаў Аляксандра Лукашэнкі: "Не пагаршаць умовы працы індывідуальных прадпрымальнікаў і ствараць стабільныя падатковыя ўмовы для развіцця малога бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь", "Не павінны пацярпець ні прадпрымальнікі, ні людзі, якія ў іх працуюць", "ЧУП – Чиновник Угнетатель Предпринимателя".

За мітынгам прадпрымальнікаў назіралі прадстаўнікі менскіх улад і супрацоўнікі міліцыі.

Нагадаем, прадпрымальнікі таксама падалі заяўку ў Менгарвыканкам аб правядзенні мітынгу пратэсту 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках