banner1 banner1 banner1

22.11.2007

Кася Камоцкая: «Гэта дыялёг коткі з мышкай» 3

10:25, — Палітыка

Як ставяцца да паходу квартэту “пакрыўджаных” рок-музыкаў да намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага іншыя музыкі, якія таксама не аблашчаныя ўладай?

Кася Камоцкая, салістка гурту “Новае неба”, неаднаразовая “Рок-князёўна”, мяркуе, што ня трэба наагул гэты ўчынак музыкаў занадта “раздзьмуваць”. У інтэрв’ю “Радыё Свабода” яна выказалася так:

-- Канечне, стаўлюся я да гэтага кепска, вельмі-вельмі скэптычна. Але хай гэта будзе на іх сумленьні. Што тут скажаш? Дыялёг коткі з мышкай называецца.

-- З гэтымі ўладамі размаўляць няма сэнсу?

-- Па-мойму, няма сэнсу. Магчыма, трэба размаўляць палітыкам, прадусарам, а не рок-музыкантам. У іх зусім іншыя функцыі.

-- А можна спадзявацца, што пасьля гэтай размовы яны сапраўды атрымаюць пляцоўкі?

-- Ну, добра, няхай атрымліваюць пляцоўкі. Будуць сьпяваць, унутрана цэнзуруючы сябе. Сьпяваць толькі тое, што падабаецца ўладам. Чаму не? Я ж кажу: дыялёг кошкі з мышкай.

Аляксандар Ракавец, лідэр рок-гурту “IQ-48” лічыць, што паразуменьне трэба шукаць. Калі не рабіць ніякіх захадаў, нічога і не будзе:

-- Калі з гэтага будзе нейкі толк, то добра. Іншых выхадаў, мне здаецца, няма. Нармальна, калі гэта выльецца ў нешта, будзе файная справа. Я б не сказаў, што ў гэтым нешта дрэннае. Малайцы.

-- А вы лічыце, што з гэтай уладай можна знайсьці паразуменьне?

-- Ну як паразуменьне... Трэба проста імкнуцца знаходзіць нейкае выйсьце з гэтага становішча, тады можа і будзе нейкі толк. А калі проста сядзець і нічога не рабіць – нічога і ня будзе.

Сьвятлана Сугака, былая салістка гурту “Тарпач”, прадусар Свабоднага тэатру, кажа:

“Мне гэта ўсё падаецца вельмі дзіўным і ненармальным, зусім ненармальным. Таму што з майго боку няма даверу да ўладаў. І з боку Праляскоўскага, мне падаецца, тут таксама адбываецца нейкая цікавая гульня. Ня ўсё так проста, як ён кажа. Але мне непрыемна, нават сорамна за ўсіх музыкаў. Што гэта будзе? Прычасаныя тэксты? Каму яны патрэбны? У кожнага чалавека найперш павінна быць свая пазыцыя грамадзянская. Тое, што хлопцы зараз кажуць: маўляў, ня трэба ні пад якімі сьцягамі граць – дык, тады ўвогуле можа ня трэба граць? Мне насамрэч сорамна за ўсіх музыкаў".

Напісаць каментар (3)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  09.02.10  10.02.10
EUR3 969.973 977.51
USD2 898.002 898.00
RUB94.9795.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

«Нюрнберг»

Спецыяльна для супрацоўнікаў спецслужб

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   09.02   10.02 
Брэст Возможен дождь-9
-13
Туман-6
-8
Віцебск Снег-8
-9
Снег-4
-5
Гомель Снег-5
-6
Снег-3
-3
Гродна Возможен дождь-9
-14
Туман-7
-8
Мінск Туман-10
-12
Снег-3
-5
Магілёў Снег-8
-8
Снег-4
-5

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: