2 лiстапада 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча жыць паміж

40

Беларусь павінна максімальна выкарыстаць выгаду знаходжання паміж двума моцнымі полюсамі – Расеяй і Еўропай, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў чацвер у Менску на семінары кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання.

«У Беларусі ёсць перавагі і заўсёды былі – па энергарэсурсах. Мы знаходзімся бліжэй да крыніцы энергарэсурсаў, і яны заўсёды будуць для нас ледзь-ледзь таннейшымі, чым, напрыклад, для Еўропы", – сказаў Лукашэнка.

Падкрэсліваючы "нераспэшчанасць" беларускага народа, А.Лукашэнка сказаў, што калі ў 2 разы паднімецца зарплата, усё роўна ў Беларусі будзе перавага таннейшай працоўнай сілы". "Бог дапамог, што цэны на нашу традыцыйную прадукцыю падскочылі", – адзначыў ён, падкрэсліўшы, што Беларусь павінна максімальна выкарыстаць выгаду знаходжання паміж двума моцнымі полюсамі – Расеяй і Еўропай.

На яго погляд, у Беларусі неабходна ствараць гнуткія сучасныя вытворчасці, якія будуць вырабляць прадукцыю з высокім дадатковым коштам і сучасным узроўнем якасці, перадае Інтэрфакс.

"Калі мы хочам жыць і выжываць – у нас іншага шляху няма – толькі сучасныя вытворчасці, якія маглі б у роўных умовах канкураваць на сусветным рынку", – адзначыў А.Лукашэнкам.

Па словах Лукашэнкі, перспектыўным кірункам з'яўляецца стварэнне невялікіх прадпрыемстваў у малых і сярэдніх гарадскіх селішчах, якія маглі б хутка рэагаваць на змяненне кан'юнктуры сусветнага рынку. "Трэба ствараць выключна сучасныя прадпрыемствы, хай нават на 5-10 чалавек", – сказаў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што рана ці позна будуць скасаваныя льготныя ўмовы, і яны "акунуцца ў рынкавую канкурэнцыю, і каб яны яе вытрымалі і атрымоўвалі прыбытак, яны павінны быць сучаснымі".

Пры гэтым А.Лукашэнка адзначыў, што пры стварэнні сучасных вытворчасцяў у малых і сярэдніх селішчах трэба арыентавацца на выкарыстанне мясцовай сыравіны.

Лукашэнка таксама адзначыў, што неабходна ўвесці "жорсткую адказнасць па ўсёй вертыкалі, пачынаючы ад міністра, да старшыні райвыканкама, сельсавета за тое, што зробленае, каб развіць вытворчасць".

«Трэба дзейнічаць хутка…»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расейскі бок перыядычна паднімае пытанне аб празмерным датаванні і льгатаванні Беларуссю сваіх вытворчасцяў.

"Сёння супрацоўнічаючы з Расеяй, яны (расейскі бок – ІФ) зважаюць на пытанні датавання і льгатавання нашых прадпрыемстваў. Калі мы надалей не будзем прытрымлівацца стандартаў СГА, то нам скажуць: вырабляеце і ешце самі", – заявіў А.Лукашэнка ў чацвер у Менску на семінары кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання.

Беларускі кіраўнік растлумачыў, што расейскі бок выказвае прэтэнзіі ў сувязі з тым, што прадукцыя прадпрыемстваў Расеі становіцца неканкурэнтаздольнай у параўнанні з аналагічнай прадукцыяй з Беларусі, дзе прадпрыемствам робіцца дзяржаўная падтрымка.

"Нават калі мы неўзабаве не станем сябрам СГА, то яны (Расея – ІФ) усё роўна патрабуюць ад нас такой жа палітыкі, якую праводзяць у сябе", – сказаў Лукашэнка.

"Таму трэба дзейнічаць хутка", – падкрэсліў А.Лукашэнка падчас абмеркаванняў пытанняў, звязаных з аказаннем значнай дзяржаўнай падтрымкі развіццю прадпрыемстваў, размешчаных у малых і сярэдніх гарадах краіны.

"Ніякага адраджэння малых і сярэдніх гарадоў не будзе, калі мы будзем працаваць так, як сёлета. Так, ёсць пэўны рост, але ён,відавочна, забяспечаны за кошт памяншэння ў іншым сектары", – сказаў ён.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках