29 лiстапада 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай калоніі 47 дзён галадае расеец

3

У Менскай выпраўленчай калоніі агульнага і ўзмоцненага рэжыму № 1 паўторна праводзіць галадоўку грамадзянін Расеі Мікалай Костышаў. Пра акцыю пратэсту паінфармаваны аргкамітэт па стварэнні Беларускага камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" праз аднаго з яго сваякоў.

У інтэрв'ю БелаПАН каардынатар аргкамітэта Цімафей Дранчук паведаміў, што Костышаў "змушаны быў абвясціць галадоўку, бо цягам двух гадоў не можа дамагчыся свайго апраўдання, нягледзячы на множныя парушэнні беларускіх законаў падчас следства і суду".

"Нягледзячы на правядзенне першай галадоўкі і шэраг адпраўленых у адрас пракуратуры і МУС заяў, Костышаў не дачакаўся ніводнага адказу. Аргкамітэт па стварэнні камітэта "Над бар'ерам" таксама адправіў некалькі запытаў па факце аб'явы Костышавым галадоўкі ў шэраг інстанцый, але таксама не атрымаў ніводнага адказу, – адзначыў Дранчук. – Костышаў галадае ўжо 47 дзён і не плануе спыняць галадоўку, пакуль яго заявы і скаргі не будуць разгледжаныя належным чынам".

У ліпені 2006 года Костышаў быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці па артыкулах 207 (разбой), 286 (бандытызм), 378 (крадзеж асабістых дакументаў) і 380 (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) Крымінальнага кодэкса. Прысуд быў вынесены ў адсутнасць абвінавачванага.

У сваёй заяве Костышаў сцвярджае, што ў аснову прысуду "пакладзеныя няпэўныя, хлуслівыя сведчанні неаднаразова судзімага грамадзяніна Казлова В.С.", які, быўшы ўжо асуджаным, абгаварыў яго "з мэтай атрымання шляхам вымагальніцтва грошай".

Першую галадоўку Костышаў пачаў 24 жніўня. Яна цягнулася каля месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках