21 снежня 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі ў спартовых штанах акупавалі Менск

31
Людзі ў спартовых штанах акупавалі Менск

У сувязі з прыездам у Менск прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які сёння бярэ ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы», у беларускай сталіцы распачатыя надзвычайныя меры бяспекі.

На цэнтральных праспектах падчас візіту расейскага прэзідэнта знаходзіцца шмат міліцыянтаў, салдат унутраных войскаў і супрацоўнікаў спецслужб у цывільным.

У пятніцу раніцай каля 08:30 на менскім праспекце Незалежнасці ў раёне парку Чалюскінцаў былі заўважаныя людзі ў спартовых касцюмах, якія ішлі ў бок цэнтра горада групамі па некалькі дзесяткаў чалавек, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на «Радыё Свабода».

Акрамя таго, паводле інфармацыі прэс-цэнтра Хартыі’97, супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным таксама знаходзяцца ў дварах дамоў па праспекце Незалежнасці і дзяжураць ля выхадаў на страху ў пад'ездах. Выглядаюць яны таксама дзіўна – апранутыя ў непрыкметныя трыко цёмнага колеру і такія самыя курткі.

Дзяржаўтаінспекцыя абвясціла, што з 10:00 да 18:30 14 снежня рух машын па шэрагу цэнтральных вуліц беларускай сталіцы будзе часткова абмежаваны, паведамляе "Інтэрфакс".

У прыватнасці, перакрывацца будуць: МКАД на ўчастку ад Даўгінаўскага тракта да вул.Ціміразева, праспект Пераможцаў, праспект Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Гарадскі Вал у кірунку Нацыянальнага аэрапорта Менск, вуліцы Энгельса, Леніна, Захарава, Кісялёва, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, вуліца Кальварыйская да вуліцы Клары Цэткін.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках