18 красавiка 2024, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штамп на выезд за мяжу адменены

17

Александр Лукашэнка падпісаў указ пра скасаванне дазвольнага штампу ў пашпарце «на выезд за межы Беларусі». Пра гэта паведаміў на пасяджанні «палаты прадстаўнікоў» «дэпутат» Сяргей Маскевіч.

Такім чынам, пасля Новага году, для таго, каб трапіць за межы Беларусі, грамадзянін мусіць мець толькі дзейсны нацыянальны пашпарт, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Нагадаем, раней у пашпарце павінен быў быць пастаўлены адмысловы штамп, які дазваляў "выезд ва ўсе краіны свету".

Дзеля кантролю за выездам ад 2008 года будзе створана адмысловая база “невяздных”. Трапіць за мяжу не змогуць больш за 100 000 чалавек, якія будуць унесеныя ў гэтую базу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках