20 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ ганарыцца, што Дзяржынскі быў беларусам

14

Дзяржыньскі быў беларусам, а не палякам - пераконвае беларускі КДБ, які, з нагоды 90-годзьдзя свайго існаваньня, вырашыў выявіць праўду пра стваральніка бальшавісцкай “надзвычайкі”.

Як піша Gazeta Wyborcza, цягам апошніх гадоў КДБ праводзіць дасьледваньні на тэму ўласнай гісторыі. Адно з пытаньняў – біяграфія стваральніка Надзвычайнай камісіі барацьбы з контррэвалюцыяй (ЧК). ЧК стала сымбалем тэрору ў Расеі пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі. Расейскі ФСБ й беларускі КДБ – гэта спадкаемцы ЧК, паведамляе «Польскае радыё».

Вынікам дасьледваньняў беларускага КДБ сталі дзьве кнігі. Гэта біяграфія “Фэлікс Дзяржыньскі – рыцар рэвалюцыі” аўтарства афіцэра КДБ і чальца калегіі па справах дасьледваньня гісторыі тайнай міліцыі Артура Зельскага і манаграфія “Шчыт і меч айчыны”, якая выйшла пад рэдакцыяй кіраўніка КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.

Абодва аўтары пераконваюць, што Дзяржыньскі быў беларусам, а не палякам. Гісторыкі КДБ выявілі, што дома стваральнік бальшавіцкай “надзвычайкі” размаўляў па-беларуску й па-польску. “Прадстаўнікі дробнай шляхты называлі сябе палякамі, каб падкрэсьліць сваё сацыяльнае адрозьненьне ад мужыкоў” – напісаў Зельскі. На ягоную думку, доказам беларускага паходжаньня Дзяржыньскага зьяўляецца таксама тое, што створаны ў сьвеце імідж крывавага ката ў Беларусі, па словах аўтара, не прыжыўся.

Аднак сур’ёзныя гісторыкі абвяргаюць адкрыцьці КДБ. Дзеля чаго спэцслужбы шукаюць доказы беларускага паходжаньня свайго “пачынальніка”? “Бо хочуць даказаць, што стваральнік КДБ – гэта наш чалавек, беларус. Дзейная ўлада Лукашэнкі шануе Дзяржынскага, таму і робіць з яго беларуса”, - лічыць гісторык Ігар Кузьняцоў, спэцыяліст па гісторыі камуністычных рэпрэсіяў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках