Украіна не запрасіла на выбары «кішэнных» назіральнікаў
- 27.09.2007, 14:39
Украіна не запрашала Місію назіральнікаў ад СНД на датэрміновыя парламенцкія выбары, прызначаныя на 30 верасня, паведамілі РІА “Новости” ў чацвер у Выканкаме СНД. "Місія СНД не атрымлівала запрашэння ад афіцыйнага Кіева ўдзельнічаць у назіранні за падрыхтоўкай і ходам датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду ва Украіне", – сказаў прадстаўнік Выканкама.
Суразмоўца агенцтва адзначыў, што сачыць за ходам галасавання ва Украіне будуць назіральнікі ад некаторых краін Садружнасці.
Як паведамілі ў прэс-службе ЦВК Украіны, для маніторынгу парламенцкіх выбараў у краіну прыбудуць місіі назіральнікаў ад АБСЕ і ПАРЕ, а таксама назіральнікі ад некалькіх дзяржаў. Паводле апошніх дадзеных, агульная колькасць замежных назіральнікаў складзе 3 тысячы 314 чалавек.