banner1 banner1 banner1

10.01.2008

Мікола Статкевіч: «Улады сутыкнуліся з сур'ёзным супернікам» важная навіна 13

17:02, — Палітыка

Найбольш паспяховай акцыяй за апошнія гады назваў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася сёння ў Менску, былы палітвязень лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікола Статкевіч.

«З аднаго боку, колькасць удзельнікаў у некалькі тысяч чалавек была цалкам чаканай, бо не проста закранутыя матэрыяльныя інтарэсы грамадзян, а вялізную колькасць людзей улады пазбаўляюць кавалка хлеба, ставяць на мяжу выжывання. З другога боку, напрыклад, было нечаканым, наколькі ў адсутнасць арыштаваных раней лідэраў людзі выказалі здольнасць самаарганізавацца і дзейнічаць згуртавана», – выказаў сваё меркаванне палітык.

Паводле яго слоў, «упершыню за некалькі гадоў людзі прайшлі з акцыяй пратэсту па цэнтральным праспекце ад Кастрычніцкай плошчы да Дому ўрада, перакрыўшы рух. Пры гэтым яны дзейнічалі спакойна, упарта і рашуча. Здаецца, што ўлады разумеюць, што ў асобе прадпрымальнікаў яны маюць справу з вельмі актыўнай і рашучай часткай грамадства. Гэтыя людзі не пойдуць працаваць на дзяржпрадпрыемствы за дробязь, не стануць жыць у бараках у Расеі, а будуць і надалей адстойваць сваё права на годнае жыццё ў сваёй краіне. Улады сутыкнуліся з сур'ёзным супернікам», – падкрэслівае Мікола Статкевіч і мяркуе, што цяпер усё залежыць ад таго, наколькі згуртавана прадпрымальнікі будуць дзейнічаць і пасля акцыі пратэсту.

На думку былога палітвязня, пры далейшых кансалідаваных дзеяннях у прадпрымальнікаў ёсць усе шанцы прымусіць улады самім шукаць кампраміс у наяўнай сітуацыі.

Напісаць каментар (13)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7617)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6416)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6060)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6017)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5726)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5128)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5112)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4775)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4045)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3698)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: