banner1 banner1 banner1

10.01.2008

«Белтэлекам»: Магчыма, незалежныя сайты блакавалі іншыя арганізацыі важная навіна 23

23:30, — Hi-tech

10 студзеня беларускія карыстальнікі Інтэрнэту чарговым разам сутыкнуліся з блакаваннем сайтаў, якія размяшчаюць незалежную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі.

Пад блакаванне патрапілі інтэрнэт-рэсурсы Хартыі’97, АГП, беларускай службы "Радыё Свабода", "Белорусский Партизан", а таксама папулярны сэрвіс блогаў LiveJournal.com.

Прадстаўнік "Белтэлекама" паспяшалася адхрысціцца ад блакавання "незалежных сайтаў". "Мы не маем дачынення да праблем з праглядам некаторых незалежных сайтаў", – заявіла супрацоўніца групы па інфармацыі і камунікацыі РУП "Белтэлекам" Марыя Сталярова.

Супрацоўніцу "Белтэлекама" можна зразумець. Блакаванне інфармацыі ў сеткі – дзеянне, якое крымінальна караецца*. Таму адказнасць за праблемы з доступам яна паспрабавала перакласці на самі сайты. "Хутчэй за ўсё, у гэтых сайтаў праблема з правайдэрамі і хостынгам", – сказала спадарыня Сталярова.

Афіцыйна заяўляем: праблем з нашым серверам 10 студзеня не было. Мы можам гэта даказаць: такая інфармацыя пратакалюецца аўтаматычна. Яшчэ большай бязглуздзіцай выглядае версія "Белтэлекама", калі ўлічыць, што недаступны для беларусаў апынуўся таксама найпапулярнейшы сэрвіс блогаў LiveJournal.com, якім карыстаюцца мільёны інтэрнэтчыкаў па ўсім свеце, у тым ліку і больш як 10 тыс. беларускіх наведвальнікаў. Мабыць, новы ўладальнік ЖЖ забыў заплаціць за хостынг?

Спрабуючы апраўдацца, прадстаўнік "Белтэлекама" канчаткова заблыталася ў сведчаннях. Высвятляецца, "Белтэлекам" "не можа "звужаць" канал доступу для сайтаў, якія не маюць у яго хостынгу". На думку спадарыні Сталяровай "тэхнічна немагчыма перарываць доступ". У большасці краін свету такое сапраўды немагчымае, бо сетка зробленая так, што пры блакаванні аднаго канала, дадзеныя могуць быць перададзеныя праз альтэрнатыўны. Аднак у Беларусі доступ у глабальную сетку здзяйсняецца з адной кропкі, якую кантралюе структурнае падраздзяленне РУП "Белтэлекам" – дзяржаўная сетка перадачы дадзеных "Белпак".

"Магчыма, гэта могуць іншыя арганізацыі, але не "Белтэлекам", – рэзюмавала прадстаўніца дзяржаўнага манапаліста.

--------------------

* Для “Белтэлекама” і “іншых арганізацый” нагадваем артыкулы Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь:

1. Статья 351 "Компьютерный саботаж".

"Умышленные уничтожение, блокирование, приведение в непригодное состояние компьютерной информации или программы, либо вывод из строя компьютерного оборудования, либо разрушение компьютерной системы, сети или машинного носителя (компьютерный саботаж) - наказываются штрафом, или лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью, или арестом на срок от трех до шести месяцев, или ограничением свободы на срок до пяти лет, или лишением свободы на срок от одного года до пяти лет".

2. Статья 354 "Разработка, использование либо распространение вредоносных программ".

"Разработка компьютерных программ или внесение изменений в существующие программы с целью несанкционированного уничтожения, блокирования, модификации или копирования информации, хранящейся в компьютерной системе, сети или на машинных носителях, либо разработка специальных вирусных программ, либо заведомое их использование, либо распространение носителей с такими программами - наказываются штрафом, или арестом на срок от трех до шести месяцев, или ограничением свободы на срок до двух лет, или лишением свободы на тот же срок".

3. Статья 355 "Нарушение правил эксплуатации компьютерной системы или сети".

1. Умышленное нарушение правил эксплуатации компьютерной системы или сети лицом, имеющим доступ к этой системе или сети, повлекшее по неосторожности уничтожение, блокирование, модификацию компьютерной информации, нарушение работы компьютерного оборудования либо причинение иного существенного вреда, - наказывается штрафом, или лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью, или исправительными работами на срок до двух лет, или ограничением свободы на тот же срок.

Малюнак (c) l_u_f_t

Напісаць каментар (23)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  08.09.10  09.09.10
EUR3 871.773 849.31
USD3 026.003 030.00
RUB98.4798.10

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   09.09   10.09 
Брэст Небольшая облачность+18
+11
Дождь+15
+11
Віцебск Солнечно+16
+6
Ясно+17
+8
Гомель Солнечно+18
+7
Ясно+19
+8
Гродна Солнечно+18
+10
Дождь+14
+11
Мінск Солнечно+16
+7
Небольшая облачность+17
+10
Магілёў Солнечно+16
+5
Ясно+17
+7

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Найден мертвым у себя на даче журналист Олег Бебенин (56594)

3.09, 19:42, — Палітыка

Андрей Санников: «Я не верю в самоубийство Олега Бебенина» (51552)

4.09, 13:44, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (31555)

2.09, 9:41, — Палітыка

Дмитрий Бондаренко: «У экспертов есть большие расхождения даже в дате смерти» (28854)

4.09, 18:45, — Палітыка

Чарговая аварыя з удзелам машыны картэжа дыктатара? (Фота) (28348)

3.09, 14:19, — Здарэнне

У Менску развіталіся з Алегам Бебеніным (Відэа, фота) (27852)

6.09, 15:04, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Недавер да заключэння МУС аб смерці Алега Бябеніна толькі ўзмацніўся» (Відэа) (23421)

5.09, 17:49, — Палітыка

Новыя абставіны гібелі Алега Бябеніна (23253)

7.09, 18:13, — Палітыка

Расейскія тэлеканалы: Гэта магло быць палітычнае забойства (Відэа) (22527)

7.09, 8:48, — Палітыка

Расейскія «Вести» аб смерці беларускага журналіста (Відэа) (22050)

6.09, 9:30, — Палітыка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: