banner1 banner1 banner1

29.01.2008

Зьбітага ў турме актывіста абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта

10:00, — Палітыка

Зьбітага ў турме актывіста абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта

Сяргей Парсюкевіч, вызвалены з менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў пасьля арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, мусіў адразу зьвярнуцца да мэдыкаў.

Замест таго, каб весьці актывіста дадому ў Віцебск, сябры мусілі даставіць яго ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску , каб узяць накіраваньне на судмедэкспертызу й дакумэнтальна засьведчыць наступствы зьбіцьця ў турме на Акрэсьціна, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле Сяргея Парсюкевіча, яго зьбіў адзін з супрацоўнікаў, які потым абвінаваціў у нападзе самога ж арыштаванага. Спадару Парсюкевічу вядома таксама, што пракуратура праводзіць праверку па гэтым факце.

Віцебскі прадпрымальнік, актывіст стваранага руху "За Свабоду!" Сяргей Парсюкевіч кажа, што яго папярэдзілі наконт магчымай крымінальнай адказнасьці за напад на міліцыянта. У такім выпадку яму можа пагражаць да шасьці гадоў зьняволеньня.

Інцыдэнт са зьбіцьцём вызвалены з турмы на Акрэсьціна Сяргей Парсюкевіч лічыць сьвядомай правакацыяй. Ён шмат год адпрацаваў у міліцыі, пайшоў на пэнсію, маючы званьне маёра, і таму добра ведае, як варта і як ня варта сябе паводзіць у зносінах з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Актывіст сьцвярджае, што зь ягонага боку ніякіх праяваў агрэсіі ў дачыненьні да міліцыянта не было.

Напісаць каментар (0)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта05.01.0906.01.09
EUR3 703.003 635.76
USD2 650.002 655.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: