26 снежня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі АМАПа ў цывільным збілі моладзевага лідэра Андрэя Кіма

8

Каля Цэнтральнага суда Менска, дзе 8 снежня пачаўся суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам, збілі моладзевага лідэра Андрэя Кіма.

Апазіцыянера збілі ў той момант, калі з залы суда выводзілі Аляксандра Баразенку. Людзі, якія прыйшлі падтрымаць вязня сумлення, пачалі скандаваць «Свабоду!», «Жыве Беларусь!». У гэты час трое супрацоўнікаў АМАПа накінуліся на Андрэя Кіма.

Аб тым, што адбылося, прэс-цэнтру Хартыі’97 распавёў сам Андрэй Кім:

«Калі Баразенка выйшаў, на мяне накінуліся тры міліцыянты ў цывільным. Павалілі на зямлю і працягнулі па асфальце. Цяпер шчака спухла, кроў пайшла, вока не вельмі добра бачыць…

Да нападу я проста спрабаваў растлумачыць амапаўцам у цывільным, што мы тут сабраліся, таму што падтрымліваем Сашу, таму што добра да яго ставімся і лічым, што яго судзяць несправядліва. Сказаў, што, калі заўтра будуць судзіць іх, амапаўцаў, то да іх ніхто не прыйдзе, наадварот міліцыі трэба будзе іх ахоўваць, каб выратаваць ад абураных людзей. Аргументаў у спрэчцы яны не знайшлі. Маці мая вельмі перанервавалася, калі ўбачыла, як яны на мяне накінуліся. З ёй здарылася істэрыка. Усё было жорстка, нечакана для ўсіх», -- распавёў Андрэй Кім.

Нагадаем, што Андрэй Кім -- адзін з удзельнікаў «Працэсу-14», як і Аляксандр Баразенка, і быў прысуджаны да 1,5 год пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Вызвалены 20 жніўня 2008 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках