26 снежня 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова беларусаў – за супрацоўніцтва з Еўразвязам

30
Палова беларусаў – за супрацоўніцтва з Еўразвязам

Штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма "Неделя" дзяржаўнага тэлеканала СТВ-РенТВ паднесла ўчора сапраўдную сенсацыю.

Абвясціўшы гледачовае галасаванне па пытанні "Прыярытэтнымі для Беларусі з'яўляюцца стасункі з Расеяй або Еўрапейскім Звязам?", вядучыя праекту відавочна не чакалі, што гледачы не будуць спяшацца ў "брацкія" абдымкі ўсходняга суседа.

Цягам усёй праграмы (з 19.30 да 20.30) праводзілася інтэрактыўнае апытанне на тэму " Прыярытэтнымі для Беларусі з'яўляюцца стасункі з Расеяй ці з Еўрапейскім Звязам?". Сваё меркаванне па гэтым пытанні гледачы маглі выказаць па тэлефоне "прамой лініі".

У структуры перадачы цалкам прадказальна пераважалі сюжэты антыеўрапейскай, антызаходняй скіраванасці – напрыклад, пра страйк польскіх мытнікаў як недружалюбны акце ўсяго Еўразвяза.

Нягледзячы на гэта, разрыў паміж галасамі, аддадзенымі за супрацоўніцтва паміж Расеяй ці ЕЗ, цягам усёй перадачы вагаўся ўсяго ад 50 да 200.

У выніку, з 16.678 прагаласаваўшых за Расею выказаліся 8.776 чалавек, за Еўрапейскі Звяз – 7.902 чалавека. Як адзначылі гледачы праграмы, якія назіралі ў прамым эфіры гэта беспрэцэдэнтнае для дзяржаўнага тэлебачання спаборніцтва, разрыў у 800 галасоў на карысць Расеі здарыўся чамусьці на апошніх хвілінах праграмы.

Лічыльнік галасоў літаральна "зашкаліла". Было вельмі падобна на тое, што тэлевізійнае начальства ў дзень візіту Лукашэнкі ў Сочы на перамовы з расейскім кіраўніцтвам ніяк не магло дапусціць высокага паказчыку сімпатый беларусаў да ЕЗ. Але не паспела.

У выніку галасавання прыярытэтнымі для Беларусі стасункі з Расеяй назвалі 52,5%, а стасункі з Еўрапейскім Звязам – 47,4% гледачоў.

Разгубленыя вядучыя ў канцы праграмы нават не агучылі гэтыя працэнтныя суадносіны, якія вельмі красамоўна сведчаць пра тое, што беларусам усё ж вельмі хочацца ў Еўропу.

Нягледзячы на антызаходнюю прапаганду ўлад.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках