banner1 banner1 banner1

11.03.2008

Сяргея Парсюкевіча пастрыглі і перавялі ў камеру для падследчых 6

11:54, — Палітыка

Учора ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага актывіста прадпрымальніцкага руху наведала адвакатка Вера Страмкоўская.

- Вочная стаўка майго падабароннага з Аляксандрам Дулубам – міліцыянтам, якога ён нібыта збіў на Акрэсціна – працягвалася да восьмай гадзіны вечара. Безумоўна, міліцыянт у прысутнасці следчага катэгарычна адмаўляў словы Парсюкевіча, аднак следчы ўсё адно вырашыў працягнуць допыт таксама і сёння, - распавяла адвакатка «Радыё Рацыя».

Вера Страмкоўская кажа, што Сяргей Парсюкевіч працягвае настойваць на незаконнасці справы супраць яго.

- Апошнія дні ён правёў у так званым каранціне, кажа, што трохі застыў, бо там вельмі халодна. У пятніцу, нягледзячы на пратэсты зняволенага, Сяргея пастрыглі, а сёння яго ўжо павінны перавесці ў камеру, дзе ён будзе знаходзіцца падчас следства, - паведаміла Вера Страмкоўская.

Нагадаем, супраць лідэра прадпрымальніцкага руху Віцебшчыны Сяргея Парсюкевіча 31 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК (“гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”).

Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Менску, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнага гэтай установы Аляксандра Дулуба.

Напісаць каментар (6)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта06.01.0907.01.09
EUR3 635.763 565.93
USD2 655.002 655.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: