banner1 banner1 banner1

12.03.2008

Беларускія прадпрымальнікі зьбягаюць ва Ўкраіну? 2

9:45, — Эканоміка

У гэтыя дні на рынках у Берасьці застаюцца зачыненымі больш як паўтысячы месцаў "іпэшнікаў", асноўная частка якіх ужо гандлюе ў суседняй Украіне.

Украінская Валынь налічвае чатыры гарады абласнога падпарадкаваньня і 22 пасёлкі гарадзкога тыпу. Беларускія прадпрымальнікі атабарыліся ў асноўным у Ковелі, Новавалынску і Луцку, піша Bulletinonline

Разварочваюць свае палаткі на рынках у пятніцу, суботу і нядзелю. У іншыя дні вандруюць за таварам у Менск, у Маскву і Хмяльніцкі. У Хмяльніцкім цяпер самы танны асартымэнт, які дастаўляюць з Турцыі, Польшчы, Нямеччыны.

Прадпрымальнікі зь Берасьцейшчыны не скардзяцца, што на ўкраінскім боку адчуваюць уціск. Са словаў жыхара Берасьця Івана Пракаповіча, падаткі ў суседзяў меншыя, як па колькасьці, так і ў суме:

– Патэнт на гандаль каштуе 20 грывен. Плацім таксама месячную стаўку адзінага падатку: 30 грывен. Дарэчы, гэтыя кошты павялічыліся сёлета ў студзені. А ў папярэдні раз яны пераглядаліся ў 2005 годзе. Ва Ўкраіне празрыстая схема кантролю за выплатай падаткаў. Няма такіх пабораў інспэктарамі і дзяржаўнымі органамі, як у Беларусі.

Ініцыятыўныя прадпрымальнікі зь Берасьцейшчы накіравалі ў гэтым месяцы лісты прэзыдэнту Віктару Юшчанку і прэмьеру Юліі Цімашэнка.

Сябра кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Мікалай Чарнавус зь Баранавічаў паведаміў, што ў звароце да кіраўнікоў Украіны беларусы просяць садзейнічаньня ў стварэньні аптовых рынкаў у пяцікілямэтровай зоне мяжы зь Беларусьсю.

– Мы спасылаемся на досьвед Польшчы, якая за некалькі апошніх гадоў падцягнула да сваёй ўсходняй мяжы аптовыя рынкі будаўнічых матэрыялаў, садова-агароднай тэхнікі, харчаваньня.

Мікалай Чарнавус кажа, што 760-ы ўказ Лукашэнкі забараніў беларускім прадпрымальнікам наймаць людзей на працу. Многія цяпер змушаныя самі стаяць за прылаўкамі. З-за гэтага скарачаецца дзелавое супрацоўніцтва з суседзямі. Таму беларускія ІП гатовыя ўкладаць нават асабістыя сродкі ў будаўніцтва аптовых складоў непадалёку ад мяжы.

Ці шмат беларускіх прадпрымальнікаў могуць зьбегчы ва Ўкраіну?

Старшыня Берасьцейскага аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня "Пэрспэктыва" Віктар Чайкоўскі паведаміў:

– На нашым "Варшаўскім рынку" цяпер 400 вольных гандлёвых боксаў. На рынку "Стары горад" – каля 100 палатак. На рынку "Юбілейны" – 80. На рынку за ЦУМам – каля 70. Зачыненымі застаюцца шэраг вулічных шапікаў па продажы канцылярскіх тавараў, бытавой хіміі і асабістай гігіены, парфумы.

Са словаў Віктара Чайкоўскага, адміністрацыі згаданых рынкаў ужо зьвярнуліся ў Берасьцейскі гарвыканкам за дазволам на падвышэньне арэнднай аплаты. Суразмоўца лічыць, што гэта стане пачаткам новага этапу пратэстаў.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Андрэй Кім, палітвязень

Вызвалены

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7519)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6217)

15.08, 11:32, — У свеце

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (5932)

17.08, 11:29, — Палітыка

Через год в Беларуси может произойти переворот? (5834)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5370)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5036)

15.08, 17:30, — Палітыка

Скандал на Алімпіядзе: армянскі спартовец адмовіўся ад медалю (Фота) (4961)

14.08, 15:05, — Алімпіяда-2008

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (4891)

19.08, 12:26, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4455)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (3933)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: