«Міжнародная амністыя» праводзіць акцыі ў падтрымку Казуліна
1- 25.03.2008, 10:25
Аддзяленне праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» ў ФРГ праводзіць акцыю, прысвечаную другой гадавіне затрымання экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, з мэтай дамагчыся яго вызвалення.
Арганізацыя заклікае 25-28 сакавіка перавесці 1 цэнт на рахунак беларускай амбасады ў Берліне або Боне з адзнакай «Свабоду Казуліну!».
Акрамя таго, 25 сакавіка «Міжнародная амністыя» праводзіць пікет перад будынкам беларускай дыпмісіі ў нямецкай сталіцы. Праваабаронцы звярнуліся да грамадскасці з заклікам далучыцца да іх і «патрабаваць свабоды для палітвязня».