26 чэрвеня 2024, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

90-годдзе БНР адзначаць у Еўрапейскім Парламенце

90-годдзе БНР адзначаць у Еўрапейскім Парламенце

10–13 сакавіка ў Страсбургу ў рамках чарговай сесіі Еўрапарламента пройдуць мерапрыемствы ў гонар 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пад назовам «Беларускі тыдзень».

Сярод госцяў «Беларускага тыдня» – старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Потэрынг, кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Джозаф Доўл, кіраўнік камітэта па знешніх сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Як паведамілі ў офісе ініцыятара гэтага праекту, кіраўніка дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, праграма ўключае фільм рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, выставы прац мастакоў Алеся Марачкіна, Рыгора Сініцы, фатографаў Ігара Крашэўскага і Адама Тухлінскага. Запланаваны таксама выступ калектыву Змітра Вайцюшкевіча "W-Z Orchestra".

Цягам "тыдня" запланаваныя дыскусіі і сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай грамадскасці, іх прэс-канферэнцыя, а таксама абмен меркаваннямі па тэме "Незалежная Беларусь – неад'емная частка Еўропы". Будзе паднімацца пытанне, – якое лабіююць і дэпутаты Еўрапарламента, – па паніжэнні памеру консульскага збору з беларусаў за шэнгенскія візы.

Сярод 24 запрошаных беларусаў – Івонка Сурвіла, Аляксандр Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі, Яраслаў Раманчук, Павал Севярынец, Генадзь Бураўкін, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Вардамацкі.

"Беларускі тыдзень" арганізуе і фінансуе самая буйная фракцыя Еўрапарламента (фракцыя Еўрапейскай народнай партыі) – Еўрапейскіх дэмакратаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках