30 красавiка 2024, aўторак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьміцер Дашкевіч атрымаў ордэн Кастуся Каліноўскага

3

Гэта ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптурам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: “Жыві ў свабодзе!”.

Зьміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, першым узнагароджаны гэтым ордэнам, паведамляе "Радыё Свабода".

Ініцыятары і заснавальнікі ўзнагароды – моладзевыя арганізацыі, актывісты альянсу Маніфэста “Час перамагаць”, у ліку якіх “Беларускi Моладзевы Рух Амэрыкі”, “Ініцыятыва”,”Паветра”, “Погляд”, “Трэці Шлях”.

Як паведаміў лідэр “Беларускага моладзевага руху Амэрыкі” Алесь Вінакураў пасьля урачыстай цырымоніі ў Таліне, Зьміцер Дашкевіч уганараваны за мужнасьць і пасьлядоўнасьць у змаганьні за свабоду.

На ўрачыстай сымбалічнай цырымоніі ўзнагароджаньня, якая прайшла ў Музэі акупацыі ў Таліне 4 сакавіка, сабраліся моладзевыя актывісты – удзельнікі Кангрэсу маладой беларускай дыяспары з Эўразьвязу і ЗША, моладзевыя актывісты зь Беларусі, а таксама прадстаўнікі Эстоніі і старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Са Зьмітром Дашкевічам, які ня змог прыехаць у Талін, удзельнікі цырымоніі былі злучаныя тэлефоннай сувязьзю.

У чатырохдзённым Кангрэсе новай дыяспары, як назвалі яго арганізатары, узялі узел каля 20 моладзевых актывістаў ЗША, Францыі, Нямеччыны. Швэцыі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, а таксама зь Беларусі.

Удзельнікі дамовіліся аб накірунках супольнай дзейнасьці для таго, каб прадстаўляць беларускую культуру і беларускія нацыянальныя інтарэсы за мяжой, як паведаміў радыё Свабода адзін з асноўных ініцыятараў і арганізатараў Кангрэсу, каардынатар “Трэцяга шляху” Павал Марозаў. Неўзабаве зьявіцца сайт Кангрэсу.

У ліку арганізатараў, апрача беларускіх моладзевых арганізацыяў – эстонская арганізацыя "Новы шлях для Беларусі", Эстонскі інстытут зьнешняй палітыкі, група “За вольную Беларусь” эстонскага парлямэнту.

Удзельнікі Кангрэсу таксама сутракаліся зь віцэ-спікерам эстонскага парламента Крысцінай Оюланд і міністрам замежных спраў Урмасам Паэтам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках