24 красавiка 2024, Серада, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўзброіць Беларусь, таму што баіцца Украіны

9

ЗРС З-400 і «Тор» неўзабаве трапяць у войскі СПА РБ. Эксперты мяркуюць, што фарсіраванне іх паставак справакавана імкненнем Кіева ў НАТО.

Па ўсім відаць, з'яўлення гэтых суперсучасных зенітна-ракетных сістэмаў ва ўзбраенні частак супрацьпаветранай абароны Беларусі чакаць давядзецца доўга. Гэткую выснову можна зрабіць з нядаўняй заявы выканаўцы абавязкаў начальніка зенітных ракетных войскаў Вайскова-паветраных сілаў Расеі генерал-маёра Віктара Гуменнага. Ён паведаміў, што з гэтымі ЗРС беларускія вайскоўцы змогуць азнаёміцца ўжо ўлетку гэтага году, падчас стрэльбаў на расейскім палігоне "Ашулук". Гэтую інфармацыю пацвердзіў і камандуючы ВПС і войскамі СПА РБ генерал-маёр Ігар Азаронак, піша ў газеце ""Беларусы і рынак"" вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Згодна са змешчанымі ў адкрытым друку звесткамі, ЗРС З-400 прызначана для паразы ўсіх тыпаў лятальных апаратаў — самалётаў, беспілотных лятальных апаратаў і крылатых ракетаў — і можа ўжывацца для барацьбы з аэрадынамічнымі і балістычнымі мэтамі. Максімальная далёкасць стральбы комплексу па аэрадынамічных мэтах складае каля 400 км, вышыня — больш за 30 км.

Нагадаем, што першы полк, абсталяваны зенітна-ракетнымі комплексамі З-400, распачаў спробна-баявое дзяжурства ў Падмаскоўі каля горада Электрасталь у жніўні 2007 г. Другі полк зойме пазіцыі на подступах да Масквы ў канцы 2008 г.

Як паведаміў пэўны час таму адказны за супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону цэнтра еўрапейскай часткі Расеі камандуючы Корпусам спецпрызначэння генерал-палкоўнік Юры Салаўёў, ужо сёння ў войскі пачала паступаць дапаможная тэхніка для новага палка.

Па выніках спробнай эксплуатацыі першых ЗРС З-400 "Триумф", якая зойме 2 гады, зладзіцца неабходная дапрацоўка матэрыяльнай часткі і дакументацыі. Пасля пачнецца серыйная вытворчасць гэтых сістэмаў, у першую чаргу для абсталявання расейскай супрацьпаветранай абароны. Усяго ва Узброеных сілах Расеі плануюцца больш за 20 палкоў, узброеных новымі комплексамі, у тым ліку чатыры — у складзе СПА Масквы.

Між тым інфармацыя пра тое, што Беларусь плануе закупіць найноўшыя зенітна-ракетныя сістэмы расейскай вытворчасці З-400 замест таго, каб "бясконца мадэрнізаваць наяўныя комплексы З-300", упершыню прагучала яшчэ ў жніўні 2007 г. з вуснаў міністра абароны РБ Леаніда Мальцава. І, хутчэй за ўсё, была атрымана ў выніку яго сустрэчы з міністрам абароны РФ Анатолем Сярдзюковым падчас вучэнняў на палігоне "Ашулук".

Тады заява выклікала даволі бурныя і супярэчлівыя водгукі ў экспертнай супольнасці. Яно і ясна. З аднаго боку, у грамадскай думцы трывала замацавана, што Менск з-за беднасці не ў стане своечасова разлічвацца за газ, а тут — пакупка, якая сягае да 500-600 млн. "зялёных". З іншага — бясконцыя адцягванні юрыдычнага афармлення Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Расеі і Беларусі паставілі пад сумнеў імідж А.Лукашэнкі як надзейнага саюзніка, якому можна пастаўляць сучасныя ўзбраенні, нестаючых нават у расейскім войску.

Таму першая рэакцыя неназваных высокіх прадстаўнікоў ВПК РФ была надзвычай адмоўнай і зводзілася да наступнага: Расея не будзе прадаваць З-400 нават саюзнікам, паколькі самім не хапае.. Мінабароны зрабіла такую вялікую замову на гэтую сістэму, таму, што ў бліжэйшым часе ўсе наяўныя вытворчыя магутнасці будуць загружаны. Ну калі толькі на гэты конт з’явіцца рашэнне найвышэйшай службовай асобы краіны.

Між тым, пазнейшая заява гендырэктара НВА "Алмаз", распрацоўцы і вытворцы ЗРС З-400 Ігара Ашурбейлі, ужо не выключала магчымасці паставак гэтай сістэмы за мяжу ў наяўнай перспектыве. На яго словы, выраб З-400 на экспарт можа пачацца ў 2009 г. Па звестках расейскіх крыніц, Беларусь замовіла 2 дывізіёны З-400 на 2010 г.

Узважаны разгляд гэтага пытання даў падставу шэрагу экспертаў казаць пра тое, што З-400 ужо неўзабаве можа трапіць ва ўзбраенне беларускай СПА, бо надзейнае прыкрыццё з паветра Заходняга стратэгічнага кірунку з'яўляецца адной з першасных задач вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ. Асабліва ва ўмовах прасоўвання інфраструктуры НАТО на Усход і магчымага размяшчэння аб'ектаў амерыканскай СРА ў Польшчы і Чэхіі.

Дадатковую актуальнасць дадзенай праблематыцы дадалі актывізацыя высілкаў Кіева па ўступе ў НАТО і заахвочванне гэтага памкнення Вашынгтонам. Замірыўшыся з уступам у Паўночнаатлантычны альянс Чэхіі, Польшчы і Вугоршчыны, а пасля і краінаў Балтыі, Расея мае намер ўсяляк супрацівіцца далучэнню да яго Украіны.

На выпадак, калі яе дыпламатычныя намаганні не займеюць плёну, Масква, падобна, выношвае планы далейшага ўмацавання сваіх заходніх межаў. У сувязі з гэтым ва ўзбраенні беларускага войска могуць з'явіцца не толькі найноўшыя зенітныя сістэмы, такія як З-400 і "Тор", але і аператыўна-тактычныя ракеты тыпу "Искандер".

Што да ўмоваў іх пастаўкі ў Беларусь, эксперты не выключаюць, што яна будзе мець выгляд своеасаблівага лізінгу. Варта згадаць адносна нядаўнюю дамову пра перадачу Менску комплексаў З-300.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках