9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзьма разам!

16 красавіка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. На працягу некалькіх гадоў у нашай краіне і за мяжой праходзяць акцыі з заклікам да ўладаў вызваліць Вязняў сумлення і спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі.

За апошнія два месяцы на волю выйшлі палітвязні Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, журналіст Аляксандр Сдвіжкоў.

У турмах Беларусі дагэтуль трымаюцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы актывіст Андрэй Кім, лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч. Спіс палітвязняў можа стаць даўжэйшым. Сёння ў Цэнтральным судзе Менску ладзіцца «Працэс 14-ці» -- на лаву падсудных сядуць удзельнікі акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў, якія адбыліся ў Беларусі ўзімку гэтага году.

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» з-за адмовы ўладаў вызваліць усіх палітвязняў. Еўрапейскі Звяз працягнуў забарону на ўезд у краіны ЕЗ для беларускіх службоўцаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Заклік вызваліць палітычных зняволеных змяшчаецца таксама ў прынятай учора рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Акцыі з патрабаваннем вызваліць вязняў сумлення пройдуць сёння ў Беларусі, а таксама ў краінах Еўропы, ЗША, Расеі, Украіне.

Вось так акцыі салідарнасці праходзяць у Беларусі і за мяжой 16 дня кожнага месяца:

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках