18 траўня 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт супраць новага Працоўнага кодэксу

8

У інстытуце "Белжылпраект" разгарэўся не абы-які канфлікт. 11 праектоўшчыкаў падалі заявы аб скасаванні кантракту.

Іх не задаволілі новыя ўмовы, выкліканыя зменамі ў Працоўным кодэксе, у прыватнасці, памяншэнне адпачынку.

Кажуць, інстытут цяпер нагадвае карабель, падарваны тарпедай. Дырэктар прызнаў: сыход групы адмыслоўцаў з'яўляецца ўдарам па вытворчай дзейнасці. Тых, хто падаў заявы, не вярнула нават абяцанне захаваць ранейшую працягласць адпачынку, паведамляе Bulletinonline.

Значыць, рэч не толькі ў ім. Навідавоку грэблівае стаўленне да адмыслоўцаў вышэйшай кваліфікацыі. Газета "Беларускi час", распавядаючы пра гэты канфлікт, паведамляе, што ў Расеі праектоўшчыкі зарабляюць у 3-4 разы болей.

Канфлікт выявіў таксама, што змены ў Працоўным кодэксе небясспрэчныя: яны ўнеслі разлад, пагоршылі правы працаўнікоў, узмацнілі залежнасць адмыслоўцаў ад самавольства дырэкцыі.

У газетнай публікацыі смешны фінал: "Дарэчы, Федэрацыя прафсаюзаў, скіроўваючы ў "палату прадстаўнікоў" пакеты прапановаў на стадыі разгляду ПК, неаднойчы папярэджвала: не ўсё тое, што добра гучыць з трыбуны, добра і на практыцы".

Газета ставіць кропку. Журналістаў выдання Федэрацыі, падпарадкаванага Леаніду Козіку, можна зразумець – яны вымушаны скіроўваць абурэнне ў нікуды. Хаця перад намі менавіта тая нагода, каб спытаць у спадара Козіка: колькі разоў вы паўтаралі, што ў "палаце прадстаўнікоў" моцная прафсаюзная група, здольная ўплываць на якасць законаў? Чаму ж і гэтым разам яна выявіла сваё бяссілле, няздольнасць адстойваць правы працаўнікоў? Ах, Федэрацыя папярэджвала! І на гэтым усё?

Канфлікт у "Белжылпраекце" паказальны. І той жа спадар Козік мог бы сустрэцца з пацярпелымі працаўнікамі (у тым ліку і па ягонай літасці), высвятліць пазіцыі (інстытут жа таксама пацярпеў) і з дапамогай усіх даступных рычагоў дамагацца адмены недарэчных зменаў у ТК.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках