6 траўня 2024, панядзелак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША: «Андрэй Кім з’яўляецца палітычным вязнем»

6

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур так пракаментаваў прысуд, вынесены 22 красавіка моладзеваму актывісту: "Прысуд Андрэю Кіму— гэта палітычнае рашэнне.

Нагадаем, суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў А. Кіма вінаватым па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах супрацоўніка міліцыі). Моладзевы актывіст асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

"Відавочная выснова — Андрэй Кім з’яўляецца палітычным вязнем", — заявіў амерыканскі дыпламат. Ён падкрэсліў, што "ЗША заклікалі і будуць заклікаць беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных вязняў". "На дадзены момант гэта Аляксандр Казулін і Андрэй Кім", — сказаў Джонатан Мур агенству БелаПАН.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках