19 траўня 2024, Нядзеля, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «Запалохаць моладзь немагчыма»

1

«Відавочна, што такім прысудам улады пераследуюць некалькі мэтаў. Першая і галоўная, - гэта запалохванне моладзі, найбольш актыўнай і небяспечнай для рэжыму часткі грамадства. Менавіта таму вынесены такі жорсткі прысуд Андрэю Кіму, нягледзячы на тое, што прамых доказаў яго віны не было», -- заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуды ўдзельнікам “Працэса 14-ці”.

“Другая мэта ўладаў - гэта выключыць з вулічнай барацьбы 10 канкрэтных асобаў, якія і былі асуджаныя сёння. Зараз любое дробнае парушэнне закону, любое затрыманне для іх абернецца турмой.

Зразумела, што запалохаць моладзь немагчыма, - гэта паказалі яшчэ папярэднія палітычныя працэсы. А нашы сябры, якія асуджаныя сёння, ужо сталі узорам для тых маладых людзей, якія сачылі за гэтым працэсам, якія прыходзілі да суда, каб іх падтрымаць. Таму сотні і тысячы новых людзей, натхнёных іх прыкладам, далучацца да барацьбы за свабодную еўрапейскую Беларусь!”, -- адзначыў актывіст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках