9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кардыёхірург Аляксандр Шкет: «Я кваліфікую сваё абвінавачанне як абгавор»

11

Загадчык аддзялення беларускага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Шкет вінаваціцца ў махлярстве і злоўжыванні службовым становішчам. Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для яго пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам на сем гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

"Я кваліфікую сваё абвінавачанне як абгавор", - заявіў 15 траўня Аляксандр Шкет у сваім апошнім слове на паседжанні суду Маскоўскага раёна Менска, паведамляе БелаПАН.

А.Шкет паведаміў, што ў перыяд з 2001 па 2003 года цэнтр "Кардыялогія" знаходзіўся ў "цяжкіх умовах забеспячэння разыходнымі матэрыяламі для кардыёхірургіі". "Праблема з забеспячэннем была вострай, паўсядзённай, драматычнай", - сказаў кардыёхірург. - Ва ўмовах дэфіцыту я здзяйсняў неверагодныя высілкі па эканоміі разыходных матэрыялаў, праводзіў больш працаёмістыя хірургічныя ўмяшанні для эканоміі дэфіцытных прыладаў".

Гэтую крымінальную справу абвінавачаны назваў ненатуральнай, бо "яна супрацьпастаўляе лекара і пацыента". "Высілкі ў імя ратавання жыцця і паляпшэння здароўя ставяцца ў віну, цяжкія ўмовы працы і забеспячэння тлумачацца як няісныя, штучна створаныя", - сказаў А.Шкет.

Ён заявіў, што лічыць сваю віну недаведзенай, бо абвінавачанні складзены па фармальных прыкметах, па аналогіі з нядаўняй "справай лекараў".

Абвяшчэнне прысуду запланавана на 21 траўня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках