9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ вырашыў скіраваць у вар’ятню ўсіх іншадумцаў?

12

Сябра ўправы Партыі БНФ Іван Шэга скіраваў заявы ў Слонімскую раённую, Гарадзенскую абласную і Генеральную пракуратуры з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў мясцовага КДБ.

Уся справа ў тым, што кіраўнік Слонімскага міжраённага КДБ Аляксандр Мазалькоў звярнуўся з пісьмовым запытам да загадчыка псіханеўралагічнага аддзялення раённай лякарні з прапановай правесці праверку псіхічнага стану Івана Шэгі і яго сям'і ў сувязі "з узніклай неабходнасцю". Іван Шэга хоча ведаць, ці санкыянавала падобныя дзеянні пракуратура і наколькі яны адпавядаюць заканадаўству.

Дарэчы, як стала вядома Радыё "Рацыя", медыкі мусяць паведаміць у КДБ аб псіхічным стане ўсіх грамадскіх актывістаў раёна, сябраў апазіцыйных партый, якія дзейнічаюць у рэгіёне. Нядаўна падобныя дзеянні былі выкананы адносна галоўнага рэдактара адзінай незалежнай газеты Гарадзеншчыны "Газеты Слонімскай". Акрамя таго, 50-гадовага рэдактара з падачы мясцовых чэкістаў спрабуюць змабілізаваць у войска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках