banner1 banner1 banner1

16.05.2008

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» важная навіна 19

12:32, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года»

"Дзіўна, што за тры гады да прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка раптам кажа пра нейкія далейшыя свае тэрміны. Падобна, што ён не спадзяецца дацягнуць прынамсі да канца гэтага года", -- заявіў міжнародны каардынатар Хартыі'97, сябра аргкамітэта грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў, каментуючы заяву Лукашэнкі пра намер пайсці на новы прэзідэнцкі тэрмін.

На думку Андрэя Сіннікава, падобныя заявы беларускага кіраўніка звернуты не да народа і не да апазіцыі: "Словы Лукашэнкі звернуты зусім не да народа Беларусі, які пазбаўляюць ільготаў, сацыяльнай абароненасці, магчымасці атрымліваць адукацыю і нармалёвае медыцынскае абслугоўванне. Яго словы адрасаваны і не апазіцыі, з якой ён баіцца сустракацца, а змагаецца з дапамогай дубінак наймітаў. Яго словы адрасаваны, перадусім, чыноўнікам, якія не могуць не разумець тупіковасць цяперашняй сітуацыі, і наўрад ці будуць дэманстраваць былую адданасць".

Адзін з лідэраў "Еўрапейскай Беларусі" упэўнены, што ў Лукашэнкі не будзе новага прэзідэнцкага тэрміна.

"Не будзе ў Лукашэнкі ніякага новага тэрміна на чале дзяржавы. Ён старанна заплюшчвае вочы на сітуацыю, якая склалася і ў Беларусі, і вакол яе. Мы непасрэдна мяжуем з Еўразвязам. За гады кіравання Лукашэнкі Еўрапейскі звяз пашырыўся больш чым удвая, большасць нашых суседзяў таксама ўвайшла ў Еўразвяз, пра свае стратэгічныя намеры інтэграцыі ў ЕЗ заяўляе і Украіна. А Лукашэнка з дапамогай Крамля і Уга Чавеса намерваецца ўтрымаць Беларусь у мінулым стагоддзі.

Ужо ідзе актыўная падрыхтоўка краіны да распродажу, але такі распродаж пры дыктатарскім рэжыме прынясе выгаду некаторым службоўцам і ніяк не палепшыць дабрабыт народа Беларусі. Так што ўся слоўная эквілібрыстыка і спроба шукаць сродкі для падтрымання рэжыму ў такіх жа нестабільных сяброў-дыктатараў прывядзе да таго, што Лукашэнка і яго асяроддзе апынуцца ў небяспечнай для сябе сітуацыі. Брудныя дамовы непазбежна цягнуць за сабой брудныя разборкі", -- упэўнены міжнародны каардынатар Хартыі'97.

Палітык таксама пракаментаваў заяву старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, якая адмовілася браць да ўвагі прапановы апазіцыі па дэмакратызацыі працэсу правядзення парламенцкіх выбараў увосень гэтага года.

"Сінхронна з Лукашэнкам Лідзія Ярмошына агучыла планы ўладаў не дапусціць празрыстых выбараў у Беларусі. Гэта значыць варыянт змены сітуацыі ўладамі нават не разглядаецца, і яны не жадаюць удзельнічаць ні ў якіх рэформах, ні ў палітычных, ні ў эканамічных. У рэжыма быў шанец пайсці на паступовую эвалюцыю, на якую была згодна і апазіцыя. Але гэты шанец, падобна канчаткова, страчаны. Якімі б маніпуляцыямі не займаліся Цэнтравыбаркам, іншыя дзяржслужбоўцы, якія ўдзельнічаюць у падтасоўцы вынікаў выбараў, эканоміцы краіны гэта не дапаможа і Еўропу гэта не абдурыць. Ёсць выразна сфармуляваныя ўмовы Еўразвяза, пры выкананні якіх яны могуць прызнаць выбары, таму любыя іншыя спробы імітаваць выбарчы працэс ні да чаму не прывядуць", -- адзначыў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар (19)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4850)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4538)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4308)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4066)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4038)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4016)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (3932)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3503)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3217)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (2734)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: