banner1 banner1 banner1

16.05.2008

Тэлеканал «24ДОК» больш не транслююць у Беларусі з-за фільма «Звычайны прэзідэнт» 14

14:16, — Палітыка

15 мая кампанія "Космас ТБ" спыніла трансляцыю трох тэлеканалаў — "24ДОК", "Фенікс-Арт" и "НСТ".

Як паведамляецца на афіцыйным сайце "Космас ТБ", трансляцыя спыненая "па не залежных ад кампаніі прычынах". Замест названых тэлеканалаў "будзе ажыццяўляцца маркетынгавая трансляцыя іншых тэлеканалаў". На сайце размешчаны афіцыйны ліст за подпісам намесніка начальніка Менскага гарвыканкама Михаіла Ціценкова. У ім паведамляецца аб тым, што Менгарвыканкам адклікае ўзгадненні на трансляцыю трох названых тэлеканалаў. У лісце змяшчаецца патрабаванне прадставіць інфармацыю аб выкананні дадзенага распараджэння ва ўпраўленне ідэалагічнай працы Менгарвыканкама.

У ідэалагічным аддзеле Менгарвыканкама і кампаніі "Космас ТБ" сітуацыю не каментуюць. Па неафіцыйных звестках, прычынай забароны трансляцыі стала дэманстрацыя фільма беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага "Звычайны прэзідэнт". Акрамя тэлеканалу "24ДОК" гэты забаронены беларускімі ўладамі фільм выпадкова, з-за тэхнічнага збою, паказаді таксама на гумарыстычным канале "НСТ", які мае вялікую аўдыторыю ў Беларусі.

У каментары БелаПАН Ю.Хашчавацкі назваў гэтую сітуацыю стандартнай. "На тэлеканале "24ДОК" транслявалася шмат маіх фільмаў: не толькі "Звычайн прэзідэнт", але і "Богі сярпа і молата", "Каўказскія палонныя". Я ведаю, што раней такая сітуацыя была ў Бабруйску — там таксама адключылі "24ДОК" з-за таго, што на ім ішлі мае фільмы", — сказаў рэжысёр.

Напісаць каментар (14)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (27183)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6426)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5492)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4573)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4206)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3977)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3931)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3858)

27.08, 12:10, — Палітыка

Россию уже ничто не спасет (3826)

25.08, 10:53, — У свеце

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3548)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: