9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Менска перакрыты з-за прыезду кіраўнікоў урадаў СНД

2

23 траўня ў сувязі з правядзеннем у Менску паседжання Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніцаў СНД у Менску будуць дзейнічаць абмежаванні на рух транспарту.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, абмежаванні будуць уведзены на аўтадарозе М2 "Менск - Нацыянальны аэрапорт "Менск" з 9.00 па 11.30; на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Каліноўскага з 11.00 па 12.00; на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Філімонава да Нацыянальнага аэрапорта "Менск" з 16.00 па 19.00.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам скарыстацца ў пазначаны час для аб'езду зачыненых участкаў дарогі наступнымі варыянтамі: па вуліцы Філімонава, Скарыны на МКАД; па вуліцы Філімонава, Кядышкі, Каліноўскага на МКАД; па вуліцы Філімонава, Кядышкі, Сядых, Карбышава, Лагойскаму тракту на МКАД.

Сталічнае ДАІ перапрашаецца за часовыя нязручнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках