9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіча зноў будуць судзіць

3

Пасьля сустрэчы з аршанцамі лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і моладзевы лідэр Павал Севярынец былі затрыманыя і дастаўленыя ў гарадзкі аддзел міліцыі, дзе на Мілінкевіча быў складзены пратакол.

Сустрэча адбылася ў жылым мікрараёне Задняпроўе-2, на яе сабраліся каля 50 мясцовых жыхароў.

Міліцыянты таксама спрабавалі спыніць сустрэчу з А.Мілінкевічам. Намесьнік начальніка аддзела грамадзкай бясьпекі аршанскай гарадзкой міліцыі спачатку папярэдзіў А.Мілінкевіча пра адказнасьць за несанкцыянаванае мерапрыемства, а потым яшчэ двое міліцыянтаў пачалі падыходзіць да людзей і загадваць ім разысьціся. Міліцыянты выклікалі некалькі службовых машын, аднак у выніку спыняць сустрэчу ня сталі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Пасьля сустрэчы А.Мілінкевіч і П.Севярынец былі затрыманыя і дастаўленыя ў аршанскі гарадзкі аддзел міліцыі. На А.Мілінкевіча быў складзены пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства. П.Севярынец быў дапытаны ў якасьці сьведкі.

Пасьля складананьня пратаколу А.Мілінкевіча адпусьцілі. Ён накіраваўся на сустрэчу з грамадзкімі актывістамі Воршы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках