9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўскраіне Барысава выяўленае масавае пахаванне салдатаў войска Напалеона (Фота)

На паўночнай ускраіне Барысава, на тэрыторыі санаторыя "Бярэзіна", салдатамі 52-га адмысловага пошукавага батальёна Ўзброеных сіл было выкрытае масавае пахаванне, меркавана, 1812 года.

Пошукавыя працы вядуцца з 13 мая і на дадзены момант выяўленыя рэшткі трох дзясяткаў чалавек. Па спадарожных знаходках — гузіках ад мундзіраў і кулі крамянёвай стрэльбы — можна зрабіць папярэднюю выснову аб тым, што гэта братэрская магіла салдатаў войска Напалеона.

Раскопкі ініцыяваў жыхар Барысава, працоўны ААТ "Поліміз" Вячаслаў Клімковіч. Як распавёў Вячаслаў карэспандэнту мясцовага радыё, у дзяцінстве ён стаў сведкай таго, як падчас будаўнічых прац пры ўзвядзенні санаторыя "Бярэзіна" пры капанні траншэі экскаватар вывярнуў зямлю з чалавечымі косткамі. Будаўнікі, па словах Клімковіча, абмінулі гэтае месца.

Мінула 27 гадоў, і барысаўчанін, пазнаўшы аб існаванні пошукавага батальёна, вырашыў звярнуцца туды і паведаміць аб той жудаснай знаходцы, паведамляе "Барысаў Электронны".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках