«Працэс 14-ці» – працяг заўтра
18:49, — Палітыка
На «Працэсе 14-ці» абвешчаны перапынак да 10.15 хвілін аўторка. Паседжаньне адновіцца спрэчкамі бакоў.
Нагадаем, працэс адбываецца ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе судзяць абвінавачаных у крымінальнай справе, якую празвалі “справаю 14-ці”: Аляксандара Баразенку, Паўла Вінаградава, Максіма Дашука і Міхаіла Субача.
Моладзевых актывістаў, удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня, зьвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія нібыта груба парушылі грамадзкі парадак. 10 чалавек ужо асуджаныя. Сямёра зь іх пакараны абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру, двое аштрафаваныя. Андрэй Кім пазбаўлены волі на паўтара года. Яшчэ адзін — студэнт-каліновец Аляксандар Баразенка — абвешчаны ў крымінальны вышук. Ніхто з абвінавачаных не прызнае сваёй віны.





