9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску апячаталі офіс Таварыства аховы помнікаў

2

Прадстаўнікі КУП "Менская спадчына" апячаталі сталічны офіс грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры".

Пра гэта паведаміла БелаПАН інжынер аддзела арэндных адносінаў "Менскай спадчыны" Святлана Змушко.

Па яе словах, офіс у доме № 5 па вуліцы Старажоўскай быў апячатаны 20 траўня ў сувязі з адсутнасцю дамовы арэнды памяшкання паміж прадпрыемствам і грамадскім аб'яднаннем. Ён стане даступным для кіраўніцтва БДТАПІК пасля таго, як будзе падпісана дамова арэнды памяшкання.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня аб'яднання Антон Астаповіч адзначыў, што офіс быў апячатаны без удзелу прадстаўнікоў кіраўніцтва таварыства і афіцыйнага адказу "Менскай спадчыны" на ліст старшыні БДТАПІК з адмовай пакінуць памяшканне. Дзеянні прадпрыемства А.Астаповіч звязвае са сваёй пазіцыяй і дзейнасцю таварыства, якое вымагае ад сталічных чыноўнікаў выканання заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама актыўна займаецца пытаннямі ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Фармальнай прычынай спынення адносінаў арэнды "Менскай спадчыны" з аб'яднаннем сталі пазыкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. А.Астаповіч настойліва патрабуе ад прадпрыемства не толькі працягнуць дамову арэнды з заключэннем інвестыцыйнай дамовы, але і вярнуць БДТАПІК суму арэнднай платы з 2004 па 2007 гады. Па ягоных словах, аб'яднанне з'яўляецца інвестарам (60% долевага ўдзелу) будаўніцтва адміністрацыйнага будынка па Старажоўскай, 5 і пры адчужэнні ўласнасці ў 2004 годзе "Менская спадчына" мусіла скласці з БДТАПІК інвестыцыйную дамову, паводле якой аб'яднанне вызвалялася ад арэнднай платы на суму, інвеставаную ў капітальнае будаўніцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках