banner1 banner1 banner1

27.05.2008

Маці палітвязня скіравала скаргу ў ААН

9:16, — Палітыка

Маці палітвязня Сяргея Парсюкевіча, асуджанага на два з паловай гады зняволення, 26 траўня скіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, падставай для індывідуальнага звароту Веры Парсюкевіч у незалежны міжнародны орган паслужыла парушэнне права яе сына на свабоду і асабістую недатыкальнасць, прадугледжаную артыкулам 9 міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Вядзецца пра тое, што пасля затрымання С.Парсюкевіч "меў права быць неадкладна дастаўленым да суддзі, які мусіць прымаць рашэнне аб арышце ці вызваленні".

"У сваёй скарзе Вера Парсюкевіч адзначае, што яе сын 4 сакавіка быў затрыманы пасля допыту ў пракуратуры Маскоўскага раёна Менска, а пасля з санкцыі пракурора раёна арыштаваны. Толькі 22 красавіка Сяргей Парсюкевіч паўстаў перад суддзём, - адзначыў Р.Кісляк. - Такім чынам, у часе папярэдняга следства ён быў пазбаўлены права на справядлівае і незангажаванае рашэнне пытання аб арышце або вызваленні, якое можа прыняць толькі інстытут суддзі". Праваабаронца патлумачыў, што норма, прадугледжаная пунктам 3 артыкула 9 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, з'яўляецца часткай дзейнага на тэрыторыі Беларусі заканадаўства і падлягае непасрэднаму выкананню.

Р.Кісляк нагадаў, што ў красавіку гэтага года ў Камітэце ААН па правах чалавека была зарэгістравана аналагічная скарга берасцейскай актывісткі апазіцыі Жаны Абрамавай. Яна звярнулася ў камітэт са скаргай на тое, што яе двойчы затрымлівалі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства (кожная з гэтых справаў пасля была спынена) і змяшчалі ў ізалятар часовага ўтрымання. У першым выпадку яна знаходзілася там 61 гадзіну, у другім - 72 гадзіны. Актывістка лічыць, што ўтрыманне пад вартай больш за 48 гадзін без прыводу да суддзі з'яўляецца парушэннем яе права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Ж.Абрамава не была дастаўлена ў суд і знаходзілася пад вартай на падставе следчых пастановаў.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта19.11.0820.11.08
EUR2 696.382 701.04
USD2 141.002 143.00
RUB78.0578.09

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Лукашэнка даручыў звольніць двух намеснікаў міністра МУС, пракурораў і суддзяў (Абноўлена) (10702)

13.11, 15:43, — Палітыка

В Минске поставили памятник мальчику в генеральской форме (Фото) (8079)

15.11, 21:41, — Грамадства

Расея выкручвае рукі Лукашэнку (6558)

14.11, 8:32, — Эканоміка

Лукашэнка супраць дыктатарскай прыватызацыі? (5938)

13.11, 15:16, — Палітыка

Лукашэнка кляйміць кадравы пратэкцыянізм, наўпрост забыўшыся пра сваіх сыноў (5692)

14.11, 11:39, — Палітыка

Палкоўнік КДБ напіўся і зваліўся з лесвіцы (5260)

14.11, 16:28, — Палітыка

«Чистка» силовиков – только начало? (4534)

14.11, 11:24, — Палітыка

«Суровые» будни Лукашенко и его сыновей: «Мы прорезаем прорубь, ныряем туда и бежим по снегу в парилку» (4497)

18.11, 13:38, — Палітыка

Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты (4367)

14.11, 18:06, — Эканоміка

Ператрус у офісе Мілінкевіча (Абноўлена, фота) (4285)

18.11, 16:08, — Палітыка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: