9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёньня можа быць абвешчаны прысуд на «Працэсе 14-ці»

Сёньня можа быць абвешчаны прысуд на «Працэсе 14-ці»

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбудуцца спрэчкі на “Працэсе 14-ці”. Судзяць удзельннікаў акцый пратэста прадпрымальнікаў Паўла Вінаградава, Максіма Дашука і Міхася Субача. Адвакаты ня выключаюць, што сёньня стане вядомы і прысуд. Раней 9 чалавек пакаралі штрафамі і абмежаваньнем волі, а моладзевага лідэра Андрэя Кіма – пазбаўленьнем волі на два гады.

Падчас спрэчак прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітры Лук’янаў заявіць якое пакараньне ён просіць суд даць тром абвінавачаным у “справе 14-ці”.

Нагадаем: 26 траўня пачаўся суд над Паўлам Вінаградавым, Міхасём Субачам і непаўналетнім Максімам Дашуком. На судзе выступілі сьведкі з боку абвінавачаньня. Дырэктары ГУМу, крамы “Ласунак”, унівэрмагу “Цэнтральны” і парку маршрутных таксовак заявілі, што абвінавачаных ніколі раней ня бачылі і фінансавых прэтэнзій да іх ня маюць.

Супрацоўнікі ДАІ, акрамя намесьніка кіраўніка Менскага ДАІ Максіма Падбярозкіна, казалі, што абвінавачаных раней ня бачылі і праяваў грубага парушэньня грамадзкага парадку з боку дэманстрантаў 10 студзеня таксама не заўважылі. Прадстаўнікі прадпрыемства “Мінсктранс” заявілі, што грамадзкі транспарт працаваў у звычайным рэжыме і скаргаў пасажыраў не было, паведамляе "Радыё Свабода".

Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаны раней. Моладзеваму актывісту Андрэю Кіму судом Цэнтральнага раёна Менска прызначана 1, 5 гадоў калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч - прысуджаны да выпраўленчых працаў па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічыняў. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.

Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, выйшлі тысячы прадпрымальнікаў, якія на знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках