banner1 banner1 banner1

27.05.2008

Беларусь на 10 гадоў адстае ад цывілізаванага свету ў пытаннях Інтэрнэту 24

10:42, — Hi-tech

Кошты на Інтэрнэт у Беларусі застаюцца аднымі з самых высокіх не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. На думку экспертаў, гэта звязана з наяўнасцю адзінага ў краіне правайдэра - Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам".

Як доўга захаваецца манаполія "Белтэлекаму" і што значыць гэтая манаполія для спажыўцоў?

-- Гэта натуральная манаполія, ад якіх ужо сышлі ва ўсім свеце, - адзначае ў інтэрв'ю «Завтра твоей страны» кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка. - Яна будзе захоўвацца, пакуль арганізаваныя "юзэры" раптам адкрыта і голасна не выявяць сваю незадаволенасць, пакуль які-небудзь разумны чалавек не прапануе: давайце два дні не будзем нікуды тэлефанаваць і нічога дасылаць. Вы пабачыце, што атрымаецца.

На думку эксперта, увесь цымус у пазіцыі саміх спажыўцоў.

-- Калі спажыўцы не пажадаюць мець справу з манаполіяй, яе не будзе, а Аляксандр Лукашэнка не будзе абараняць гэтую манаполію грудзьмі, яму гэта зусім не трэба, - лічыць эканаміст. - Раней такая ж сітуацыя і такія ж манаполіі былі і ў іншых краінах - і ў Францыі, і ў ЗША, дзе, як мне распавядалі амерыканцы, у іх дакладна гэтак жа былі ўсе аналагічныя нашым тэлефонныя станцыі - гарадскія, раённыя. Яны ўсё гэта "разабралі". І ў выніку дыверсіфікацыі і прыбірання натуральных манаполіяў кошты істотна знізіліся. З'яўленне канкурэнта пацягнула б зніжэнне коштаў і ў Беларусі.

-- Пытанне перагляду статусу "Белтэлекаму" устане тады, калі ў краіне сапраўды стане бракаваць грошай, і тады "Белтэлекам" пакрысе пачне саступаць свае пазіцыі, таму што адбудзецца ўваход на рынак новых гульцоў, - сцвярджае кіраўнік Даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. - Тады і стане пытанне продажу акцыяў самога "Белтэлекаму", але гэта яшчэ вельмі аддаленая перспектыва. Пакуль яшчэ ў краіне рэсурсы ёсць, і пакуль яшчэ можна прадаваць меней адчувальныя актывы.

Па словах Яраслава Раманчука, абумоўленыя наяўнасцю манапаліста высокія кошты на Інтэрнэт у Беларусі адлюстроўваюцца на хуткасці пранікнення Інтэрнэту, абмяжоўваюць магчымасці продажу і набыцця паслугаў праз Інтэрнэт.

-- Ад манаполіі "Белтэлекаму" церпяць таксама школы, студэнты, навукоўцы, таму што і хуткасці добрай няма, і ўсё вельмі дорага. Вось чаму Беларусь застаецца краінай, якая адстае на пяць-дзесяць гадоў ад тых хуткасцяў, ад тых тэхналогіяў, якія ўжываюцца ў перадавых краінах свету".

Па словах намесніка генеральнага дырэктара УП "Надзейныя праграмы" (tut.by) Кірыла Валошына, адзінай думкі з нагоды таго, добрая ці кепская манаполія "Белтэлекаму", пакуль няма.

-- Карыстальнікі і адмыслоўцы схіляюцца да таго, што манаполія – гэта кепска, але насамрэч не так усё страшна, таму што "Белтэлекам", як вядома, праз кошты на Інтэрнэт субсідуе развіццё тэлефоннай сувязі ў Беларусі, таму ёсць і станоўчыя моманты ў гэтай манапалізацыі, - адзначае эксперт "Завтра твоей страны". - Вядома, ва ўмовах рынку, што добра бачна на прыкладзе Расеі і іншых краінаў, кошты на Інтэрнэт маюць большую тэндэнцыю да зніжэння, чым на неканкурэнтным беларускім рынку. Але і тут трэба аддаць належнае "Белтэлекаму", паколькі і карыстальнікі, і правайдэры рэгулярна атрымліваюць палёгкі ў абсягу зніжэння коштаў. І, на маю думку, пры сярэднім заробку ў краіне ў 300-400 даляраў выдаткаваць 20 даляраў на Інтэрнэт (хоць гэта і не безлімітны доступ, але яго аб'ёму цалкам дастаткова для сярэдняга карыстальніка), - гэта не надта вялікія грошы.

Кірыл Валошын зважае на тое, што ў Беларусі ўжо вядуцца гутаркі з нагоды дэманапалізацыі "Белтэлекаму".

-- Гэтыя планы разглядаліся сур'ёзна яшчэ ў мінулым паўгоддзі, але пакуль ніякіх зрухаў няма, - сцвярджае эксперт. - А тое, што гэтае пытанне ўжо ставіцца і разглядаецца, гэта ўжо пэўны прагрэс.

Напісаць каментар (24)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта06.01.0907.01.09
EUR3 635.763 565.93
USD2 655.002 655.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: