9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невыязны Лябедзька дабраўся да Варшавы

8

Сустрэчай у Варшаўскім унівэрсытэце пачалася сёньня рабочая паездка ў Польшчу дэлегацыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

“Мы правядзем грунтоўную размову з панам Маліцкім, які з польскага боку каардынуе праграму Каліноўскага,-- паведаміў “Радыё Свабода” сёньня раніцай па тэлефоне з Варшавы ўдзельнік паездкі Віктар Карняенка. – Гэта праграма для навучэньня беларускіх студэнтаў, якіх павыключалі зь беларускіх ВНУ за ўдзел у палітычнай дзейнасьці. Мы будзем прасіць польскі бок па магчымасьці дапамагаць нашым юнакам і дзяўчатам лепш акліматызавацца ў чужой краіне”.

Спадар Карняенка таксама паведаміў, што сёньня ж у Міністэрстве замежных справаў Польшчы з удзелам дэлегацыі АДС пройдзе дыскусія аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

У Варшаву, акрамя Віктара Карняенкі, прыехалі Лявон Баршчэўскі, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч.

Цікава, што спадар Лябедзька пэўны час быў невыязным за межы Беларусі. На пытаньне “Свабоды”, як сустаршыня АДС здолеў патрапіць у Варшаву, спадар Карняенка сказаў, што “гэта тэма не для размовы па тэлефоне”.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках