9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя выпускнікі беларускіх вну прыбудуць у Менск на міжнародны форум

Бізнэс-сустрэчы з удзелам замежных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў беларускіх вну і прадпрыемстваў-экспарцёраў адбудуцца 30 мая падчас працы Міжнароднага форума замежных выпускнікоў беларускіх (савецкіх) вну.

Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра адукацыі Беларусі Таццяна Кавалёва.

На форум, які пройдзе ў Беларусі 28-30 мая, прыбудуць больш за 300 былых студэнтаў, а цяпер дыпламатаў, службоўцаў, прадпрымальнікаў з 110 краін свету. Ідэя такой сустрэчы належыць Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў вну. Яны адзначаюць, што замежныя грамадзяне, якія навучаліся ў Беларусі, наладжаныя на тое, каб аказваць садзеянне краіне ў развіцці эканомікі, адукацыі, палітыкі, культуры.

Асноўнай задачай бізнэс-сустрэч з'яўляецца прапрацоўка і заключэнне дамоваў паміж беларускімі арганізацыямі і замежнымі дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі па пэўных праектах, спрыяльным развіцці экспарту беларускіх тавараў і паслуг, прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі.

Удзельнікі форума плануюць наведаць шэраг вядучых прадпрыемстваў Менска. Тут пройдуць секцыйныя паседжанні па праблемных пытаннях арганізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дзелавыя перамовы. Акрамя таго, Міністэрства адукацыі арганізуе працу наступных секцый - "Інавацыйныя тэхналогіі беларускіх вну" (БНТУ), "Адукацыйныя паслугі беларускіх устаноў адукацыі для замежных грамадзян" (БДУ), "Пытанні прызнання беларускіх дакументаў аб вышэйшай адукацыі ў замежных дзяржавах" (БГМУ), "Палікультурнае выхаванне і нацыянальная самаідэнтыфікацыя студэнцкай моладзі" (ІМГУ). Запланаваныя таксама сустрэчы ў арганізацыях, якія аказваюць медыцынскія (аздараўленчыя) і турыстычныя паслугі.

Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы з 1961 па 2007 год скончылі больш за 53,5 тыс. замежнікаў - грамадзяне звыш 110 краін міру. У цяперашнім вучэбным годзе ў краіне навучаецца звыш 7 тыс. замежных студэнтаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках