9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад прапаноўвае эканоміць на імпарце шакалада і печыва

10

27 мая на паседжанні Савета міністраў, прысвечаным працы эканомікі ў студзені-красавіку, усплыла тэма паставак замежнага харча.

Сяргей Сідорскі раскрытыкаваў кіраўніцтва Мінсельгаспрада, Белдзяржхарчпрама і міністэрства прамысловасці за рост некрытычнага імпарту. Прэм'ер-міністр незадаволены, у прыватнасці, закупам печыва замежнай вытворчасці.

"На сакавік мы 200 млн. даляраў нарасцілі адмоўнае сальда знешняга гандлю. Яблыкаў, груш, бульбы, морквы мы завезлі на 12 млн. даляраў", — цытуе Сідорскага «Інтэрфакс». Кіраўнік урада нагадаў, як "летась практыкаваліся ці трэба нам гароднінасховішчы".

Акрамя таго, Сідорскі адзначыў, што на 15 млн. даляраў завезена шакаладу і іншай кандытарскай прадукцыі, на 12 млн. даляраў печыва.

Кажучы аб увозе бытавой тэхнікі, прэм'ер-міністр заклікаў кіраўніцтва Мінпрама і беларускіх прадпрыемстваў у сціснутыя тэрміны прыняць рашэнне аб будаўніцтве ў краіне вытворчасцяў, а не "хадзіць тры гады па калідорах". "Мы не можам дазволіць на 25 млн. даляраў (у месяц) завозіць бытавую тэхніку, якая можа вырабляцца ў краіне", — сказаў прэм'ер.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках