9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампутарны вірус атакаваў Яндэкс, Google, Рамблер і MSN

Па ацэнках Яндэкса, сотні тысяч кампутараў ужо заражаны вірусам.

На прасторах Рунэту з'явіўся "вірус падмены", які замяняе спасылку, знойдзеную пошукавай сістэмай, на неадпаведную запыту. Пры пераходзе карыстальніка па спасылцы шкодная праграма можа пераадрасаваць яго на іншы сайт. "Вірус падмены старонак" пашыраецца некалькімі спосабамі, у тым ліку пры запампоўцы праграмы BitAccelerator.

BitAccelerator з'яўляецца бясплатным паскаральнікам запампоўкі файлаў, які прапануе папулярны файлаабменнік Letitbit.net. Разам з паскаральнікам на ПК карыстальніка ўсталёўваецца прыхаваная бібліятэка, якая застаецца на цвёрдым дыску нават пасля выдалення праграмы, перадае CNews.

Вірус падмяняе вынікі пошукавых сістэмаў, папулярных у Рунэце - Google, Яндэкса, Рамблера і MSN (Live). Вірус выкарыстоўваецца для крадзяжу і продажу трафіку - з яго дапамогай можна атрымаць, па самых сціплых ацэнках, некалькі сотняў тысяч пераходаў на дзень. Пераходы карыстальнікаў прадаюцца рэкламадаўцам як кантэкстная рэклама, адзначае "Тэлеграф" са спасылкай на habrhabr.

Сёння практычна ўсе папулярныя антывірусныя сістэмы спраўджваюць і выдаляюць гэткае шкоднае праграмнае забеспячэнне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках