9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імідж Беларусі: «бязгрэшны» тата з немаўлём на руках

8

Да нядаўняга часу ў Беларусі не было ўласных хоць колькі прызнаных іміджмэйкераў. Цяпер аўтары сінявокага вобраза скіроўваюць высілкі на тое, каб суседзі перасталі заўважаць чорныя кругі пад намаляванымі вачыма, паведамляе «Нямецкая хваля».

Ангельскі майстар піяру лорд Бэл, які вырашыў папрацаваць у Беларусі, рызыкуе не атрымаць запланаваныя мільёны. План Бэла па паляпшэнні іміджу афіцыйнага Менска згубіўся недзе на шляху з імглістага Альбіёна ў Адміністрацыю беларускага кіраўніка, лічыць «Немецкая волна».

З Бэлам і зусім усё пакрыта туманом: уніклівая прэса высветліла, што ў Менску, акрамя ўласных інтарэсаў, «майстар піяру» зандаваў і інтарэсы Барыса Беразоўскага ў цьмянай гісторыі з арыштам амерыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра.

Гісторыя абарочваецца несамавітай, і зноў іміджу Беларусі сінявокасці не дадае. А вакол кажуць — трэба. Аўтарам сінявокага вобразу вельмі трэба, каб суседзі перасталі заўважаць чорныя кругі пад беларускімі намаляванымі вачыма. «Я гэта разглядаю як працяг кампаніі «За моцную квітнеючую Беларусь», але зараз ужо ў агульнаеўрапейскім маштабе», — кажа аналітык Яраслаў Раманчук.

Айчынную задачу ён фармулюе так: «Лукашэнка хацеў бы малой крывёй урэгуляваць адносіны з Еўропай. Гэтая піяр-кампанія — у дапамогу людзям, якія кажуць пра выгаднасць беларускай стабілізацыі і яе курсу. У каго гэта добра змяшчаецца ў паняцце «рэал-палітык». Гэта таксама дадасць моцы тым палітыкам і бізнэсмэнам, якія лічаць, што з Беларуссю трэба супрацоўнічаць насуперак усяму».

У логікі «насуперак усяму» ёсць і сур'ёзныя аргументы. Раманчук пазначае эканамічны: «У Беларусі не так шмат прынадных кавалачкаў, на якія б маглі паквапіцца заходнія бізнэсмэны. Расейскія і тыя заляцаюцца не больш чым да 50-100 прадпрыемстваў. А Еўропе галоўнае — бяспека транзіту. Газавая труба…»

Ну, а што да ўнутранага «вобразнага» рынку, можна, хіба што, пераказаць навюткую показку. «У якой краіне з'явілася ікона, дзе бязгрэшны тата з немаўлём на руках?» Пачута ў менскім тралейбусе. Са спасылкай на армянскае радыё.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках