9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазыцыянэр папрасіў у таксоўшчыка чэк і патрапіў у пастарунак

6

Апазіцыйнага палітыка з Бабруйску Алеся Чыгіра затрымалі каля поўначы з чацьвярга на пятніцу супрацоўнікі аддзелу міліцыі бабруйскага гарвыканкаму.

Жонка палітыка Данута паведаміла “Радыё Свабода”, што міліцыянты дзьве гадзіны не называлі ёй прычынаў затрыманьня мужа і наогул адмовіліся адказваць на яе пытаньні. А другой гадзіне ночы ёй усё ж сказалі, што муж зьняволены нібыта за дробнае хуліганства.

Паводле спадарыні Чыгір, мужа падчас затрыманьня моцна зьбілі. Праз вакно яна бачыла, як Алесь ляжаў у аддзеле міліцыі на падлозе непрытомны.

Учора ў Алеся Чыгіра быў дзень народзінаў. Ён, ягоная жонка і дачка Аліса позна ўвечары вярталіся ад сваякоў дадому таксоўкай.

“Каля дому я разьлічылася з таксістам. Алесь папрасіў у яго чэк. Таксіст пачаў сварыцца, чэк Алесю ня даў. Мы з дачкой выйшлі з таксоўкі. Тады таксіст рэзка крануўся зь месца й некуды зьехаў. Празь пяць хвілінаў мне тэлефануе Алесь і кажа, што яго таксіст і міліцыянты зьбіваюць у раёне вакзала”, - паведаміла Данута Чыгір.

У аддзеле міліцыі яна напісала скаргі на імя начальніка бабруйскай міліцыі і ў пракуратуру.

Алесь Чыгір, настаўнік паводле адукацыі, быў звольнены з працы за ўдзел у выбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча. Пратэстуючы супраць звальненьня, ён прыкоўваў сябе да слупа насупраць будынку бабруйскага гарвыканкаму.

Данута Чыгір паведаміла, што цягам сёньняшняга дня мусіць адбыцца суд над ейным мужам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках