9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Гарэцкі: Пра завочныя прысуды ўспомняць перад чарговай палітычнай акцыяй

2

Апошнiм часам у белорусскіх судоў з’явілася «мода» на прысуды маладзёжным актывiстам з фармулёўкай "суд асудзiў да завочнага арышту".

Што ж гэта за з'ява такая — "завочны арышт"? “Народнай волі” тлумачыць моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі.

— Па 7 сутак завочнага арышту нядаўна атрымалi Змiцер Дашкевiч, Артур Фiнькевiч, Змiцер Хведарук i Павел Юхневiч, — расказвае Гарэцкi. — Справа ў тым, што падчас iх затрымання i складання пратаколаў з усiх узялi распiскi, што затрыманыя просяць разгледзець справы ў судзе ў iх адсутнасць. I яны напiсалi такiя распiскi, каб не заставацца ў пастарунку, пасля чаго суды завочна разгледзелi iх справы i вынеслi па 7 сутак арышту. Недзе праз 5—6 дзён пасля вынясення прысудаў хлопцы атрымалi судовыя пастановы поштай, а да некаторых ужо наведвалiся i мiлiцыянеры. I гэта азначае, што хлопцы павінны будуць рана цi позна адсядзець гэтыя "суткi". Як толькi iх затрымаюць.

— Але ж яшчэ нiхто не адсядзеў…

— Нiхто. I такое ўражанне, што пакуль яны асаблiва нiкому не патрэбны. Але, думаю, пра іх абавязкова ўспомняць перад якой-небудзь палiтычнай акцыяй.

Хлопцы, якiх завочна прыгаварылi да арышту, знаходзяцца ў Беларусi i ад мiлiцыi не хаваюцца. Але па нейкай прычыне iх пакуль не арыштоўваюць. Магчыма, сапраўды чакаюць чарговай акцыi апазiцыi...

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках