Мяса падаражэе яшчэ на 10%
5- 30.05.2008, 13:28
Закупачныя цэны на ялавічыну будуць павышаныя прыблізна на 10 працэнтаў.
Пра гэта паведаміў на сумесным паседжаньні дзьвюх «палат» беларускага «парлямэнту» міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра.
Ён аргумэнтаваў прапанову міністэрства тым, што ялавічына ў суседзяў каштуе даражэй за беларускую, таму, каб ялавічыну зь Беларусі не вывозілі, міністэрства прапануе ўраду падвысіць на яе кошты.
Наступнае, на што могуць павысіцца цэны, — малочная прадукцыя. Але гэтае падвышэньне, паводле міністра, адбудзецца не раней за восень, паведамляе “Радыё Свабода”.