9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выхад з Расіі там, дзе й ўваход!

9

Смаленская мытня падрыхтавала пастку беларускім аўтамабілістам.

Каб ліквідаваць чэргі на прапускных пунктах на мяжы з Беларуссю, расійскі Мытны камітэт дазволіў ўязджаць на тэрыторыю Расіі на аўтамабілі, не афармляючы пасведчанне ўвозу транспартнага сродку. Але толькі калі беларускі грамадзянін перасякае мяжу са Смаленскай вобласцю, паведамляе «Еўрарадыё».

У іншых рэгіёнах Расіі без гэтай паперкі з аўтамабіліста здзяруць штраф у памерах ад паловы да падвоенага кошту машыны. Летась у гэтую пастку трапілі каля 200 грамадзян Беларусі, у асноўным тыя, хто паехаў у Расію праз Смаленшчыну, а вяртацца ў Беларусь вырашыў праз Вялікія Лукі ці Себеж.

Праблема з асаблівым стаўленнем смаленскіх праваахоўных органаў да беларускіх аўтамабілістаў набыла ўжо такія памеры, што віцебская мытня вымушана праз сродкі масавай інфармацыі нагадваць суграмадзянам: выхад з Расіі — там, дзе і ўваход!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках