banner1 banner1 banner1

31.05.2008

У Вярхоўным судзе не задаволілі скаргу БНФ на Мінюст

16:51, — Палітыка

У Вярхоўным судзе Беларусі было вынесенае рашэньне па скарзе грамадзкага аб’яднаньня “БНФ “Адраджэньне” на Міністэрства юстыцыі. Скарга Вярхоўным судом не задаволеная.

Міністэрства юстыцыі яшчэ ў красавіку вынесла пісьмовае папярэджаньне грамадзкаму аб’яднаньню “БНФ “Адраджэньне” ў зьвязку з тым, што яе гарадзенская абласная структура ня мае юрыдычнага адрасу. Прадстаўнікі аб'яднаньня цьвердзяць, што гэтае папярэджаньне было неабгрунтаваным.

“Дзякуючы намаганьням лідзкай арганізацыі гарадзенская абласная арганізацыя атрымала юрыдычны адрас. І ў Мін’юст паведамлялася, што ўсё зроблена, дакумэнты перадаюцца. Але чамусьці яны перададзеныя не былі. У тых варунках, у якіх мы працуем, гэтага трэба было чакаць. Сытуацыя стандартная. На мой погляд, патрабаваньні занадта строгія – забарона рэгістравацца на кватэрах. Ранейшы юрыдычны адрас быў на кватэры, і патрабавалі памяняць на адміністрацыйны”, паведаміў “Радыё Свабода” сябра сойму БНФ Юры Чавусаў.

Падчас разгляду скаргі 28 траўня высьветлілася, што прадмет спрэчкі ўжо ліквідаваны: 16 траўня ўпраўленьне юстыцыі зьняло з уліку гарадзенскую абласную арганізацыю, фактычна яе ліквідавала.

Адказны сакратар Управы Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч заявіў:

“Папярэджаньне Міністэрства юстыцыі насамрэч перасьледуе выключна палітычныя мэты. Скіравана на тое, каб яшчэ больш абмежаваць магчымасьці грамадзкім аб'яднаньням, палітычным партыям у іх дзейнасьці напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Ліквідацыя структураў абласнога ўзроўню цягне за сабой пэўныя абмежаваньні па вылучэньні прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і па назіраньні. Таму гэта працяг той зачысткі, якая праводзілася напярэдадні мінулых парлямэнцкіх выбараў, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. На жаль, Міністэрства юстыцыі ператварылася выключна ў карны орган”.

Напісаць каментар (0)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта05.01.0906.01.09
EUR3 703.003 635.76
USD2 650.002 655.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: