9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За апазыцыйныя погляды выпускніка ліцэя пазбавілі чырвонага дыплёму

10

Актывіста “Маладога Фронту” Зьмітра Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэя, пазбавілі чырвонага дыплёма з-за палітычных перакананьняў.

Пасля суду за акцыю з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!" на галоўнай плошчы горада, Полацкі ліцэй наведалі супрацоўнікі КДБ, паведамляе прэс-служба МФ.

"Прадстаўнікі КДБ размаўлялі пра мяне з намесьнікам дырэктара па выхаваўчай працы Бараноўскай Святланай Аляксандраўнай. Яны хацелі атрымаць агульную характарыстыку, цікавіліся маімі паводзінамі, пасьпяховасьцю ў вучобе, палітычнымі перакананьнямі, пасьля чаго намесьніка дырэктара папракалі ў тым, што яна няправільна выхоўвае моладзь" – кажа Зьміцер.

Зміцер Сакалоў зьяўляецца лепшым у групе па вучобе і да візыта прадстаўнікоў КДБ быў адзіным прытэндэнтам на чырвоны дыплём. Аднак пасьля гэтага візыту педагагічны калектыў вырашыў не ісьці на канфлікт са спэцслужбамі і пазбавіў выпускніка чырвонага дыплёма. Разам з тым выкладчыкі параілі вучню нікуды не "умешвацца " да заканчэньня ліцэя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках