9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іспыт для беларускай улады

6
Іспыт для беларускай улады

З сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі пачынаецца сёньня візыт у Менск тэхнічнай групы Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Група, якую ачольвае брытанец Джэральд Мітчэл, павінна ацаніць умовы працы назіральнай місіі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі і прыняць рашэньне, ці будзе АБСЭ назіраць за выбарамі і ў якой форме.

Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека лічыцца самай дасьведчанай установай у сьвеце, якая вядзе назіраньне за выбарамі. Офіс яе знаходзіцца ў Варшаве, а само бюро ўваходзіць у склад АБСЭ – Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе. Менавіта экспэрты БДІПЧ, якія звычайна пачынаюць сваю працу ў краіне месяцы за два да пачатку галасаваньня, маюць магчымасьць адсачыць ўвесь працэс выбарчай кампаніі. Тэхнічная, экспэртная місія аналізуе выбарчае заканадаўства, умовы правядзеньня выбараў, сытуацыю ў мэдыях, сустракаецца з прадстаўнікамі ўладаў, партыяў і грамадзянскай супольнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».

Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка гаворыць, што сёньня ён хоча распавесьці экспэртам пра тры іспыты для беларускай улады. Першы – гэта тыя прапановы, якія ўносілі дэмсілы ў практыку ўжываньня выбарчага заканадаўства. Другі – уключэньне ў кожную акруговую камісію хоць бы па адным прадстаўніку АДС.

“З майго пункту гледжаньня, уладам будзе вельмі цяжка адмовіць уключэньню нашых прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Вельмі цяжка знайсьці аргумэнты, чаму, напрыклад, былы кіраўнік беларускай дзяржавы, заслужаны юрыст Беларусі Мечыслаў Грыб ня можа быць шараговым сябрам акруговай камісіі. У чым прычына? Я думаю, выбарнікі зьдзівяцца, калі ўлады павядуць сябе так.

Рашэньні будуць прымаць прэзыдыюмы абласных і Менскага гарадзкога саветаў і выканкамаў. Але ж добра вядома, што ў беларускай дзяржаве ўсё робіцца вельмі цэнтралізавана. І ўсё гэта кіруецца з аднаго цэнтру. І калі будзе палітычная воля, нашых людзей уключаць у акруговыя камісіі. І -- наадварот. Трэці тэст – участковыя камісіі. І гэта, на маю думку, самы прынцыповы момант. Таму што менавіта тут ідзе падлік галасоў”, кажа палітык.

Для забесьпячэньня нармальнай працы асноўнай групы назіральнікаў запрашэньне ім павінна быць накіраванае не пазьней як за 2 месяцы да дня выбараў. Як паведаміла днямі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, праект Указу, у якім прапануецца прызначыць выбары на 28-га верасьня, ужо накіраваны Аляксандру Лукашэнку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках