9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Цімкавічах Лукашэнку сустракалі

18

Перад нядаўнім прыездам Лукашэнкі ў Капыльскі раён у Цімкавічы мясцовае начальства пастаралася, каб усё радавала вока высокага госьця.

Старую тэхніку з мехдвароў пазьбіралі і адной калёнай перавезьлі за некалькі кілямэтраў у лес. Там, на вялізнай паляне пасярод лесу і выставілі. Кажуць, месца тое нагадвала могілкі непатрэбнай больш тэхнікі, пиша «Наша ніва».

Замест старой у аграгарадок нагналі з усяго раёну новай тэхнікі. Памылі, пачысьцілі і паставілі на відавоку.

Людзі гавораць, што гэта нагадвае гісторыю дзесяцігадовай даўніны, калі ў Нясьвіжы ладзілі «Дажынкі». У адным з калгасаў, якому пашчасьціла сустракаць прэзыдэнта, цялятаў памылі шампунем, ды не абы якім, а дарагім і замежным. Кажуць цяляты стаялі па калена ў гнаі, але прыгожыя і духмяныя. А Лукашэнка тады так і не прыехаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках